Меркаванні4141

Чаму «Наша Ніва» так часта піша пра Пратасевіча? Патлумачыла Роўда

У новым аналітычным выпуску ТОКу дырэктарка «Нашай Нівы» Наста Роўда адказала на пытанне да СМІ, якое публікаваў Мікола Статкевіч.

Раман Пратасевіч у якасці вядучага СТБ. Скрыншот тэлеканала

Некалькі дзён таму Мікола Статкевіч у сваім тэлеграм-канале апублікаваў пытанне ад былога сябра партыі. Частка пытання тычылася «пэўнага дэмакратычнага рэсурсу», «арыентаванага на нацыянальную культуру». У прыватнасці, пра тое, што ён «рэгулярна звяртаецца да асвятлення прыватнага жыцця мярзотніка, які купіў сабе свабоду за кошт свабоды сваіх калег, абмяркоўвае нават колер трусоў ягонай сужыцелькі».

Відавочна, што гэта заўвага тычыцца «Нашай Нівы», якая піша пра Рамана Пратасевіча.

Наста Роўда заўважыла, што асабіста для яе Мікола Статкевіч — глыбокапаважаны чалавек, таму варта да яго слоў прыслухацца і патлумачыць пазіцыю.

Яна пракаментавала, чаму «Наша Ніва» піша пра Пратасевіча:

«Таму што людзям вельмі цікава сачыць за лёсам здрадніка. За пакутным, няпростым лёсам здрадніка, які аказаўся не патрэбны ні тут, ні там. І ў гэтым сэнсе гэта, напэўна, guilty pleasure.

Гэта вельмі павучальная гісторыя, прыклад, які ніхто не хоча паўтараць. Ніхто не хоча прайсці тым шляхам, якім прайшоў Раман Пратасевіч. (…) Мы гэта робім дзеля таго, каб паказаць людзям гісторыю вось такіх здраднікаў. Да чаго яна прыводзіць і наколькі яна можа быць балючай у перспектыве».

Каментары41

  • FF
    03.05.2026
    А пра майткі ягонай нарачонай для чаго пісаць?
  • Аб'ектыўна
    03.05.2026
    пад уздзеяннем катаванняў, самых жорсткіх, якія і цяперка шырака дастасоўваюцца ў розных краёх свету, у тым ліку да іх сваякоў і блізкіх, стаць ромай пратасевічам можа кожны. Усе тыя, хто асуджае рому пратасевіча, могуць стаць ім, і паўтарыць увесь ягоны шлях. Іншая рэч, што рома задужа стараецца выслужыцца, можа, нават больш чым трэба. А можа якраз гэта і трэба. Проста ў дачыненні да розных людзей розныя карнікі ўжывалі розныя катаванні, і ў кожнага "следчага" свая ўтрапёнасць, і ў кожнага закладніка, вязня - свая вытрываласць, здольнасць выцерпець. п.с. а калі Рома Пратасевіч быў першапачаткова агентам (што малаімаверна), то ніякай здрады ён не рабіў, тое быў ягоны сведамы выбар. Так што, спадарства, наш непрыяцель - ня рома пратасевіч, а тыя хто пераўтварае беларусаў у ром пратасевічаў.
  • Bielarus 4 ever
    03.05.2026
    FF, так і ёсьць. Наста на пытаньне так і не адказала. Можа і трэба ведаць тое-сёе паганенькае, што ён робя, але нашто нам ведаць усё пра ягонае распуснае прыватнае жыцьцё і ягоных сужыцеляк, да таго ж інфа не заўсёды праўдзівая і ты пачынаеш блытацца, колькі дзяцей у Пратасевіча, ад каго, дзе працуе, з кім разьвёўся/ажаніўся/здраджвае.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць