Грамадства3131

Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая ў Беларусі — міф, які ходзіць здаўна

Штогод у пачатку мая Польшча адзначае як нацыянальнае свята дзень прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года. У польскамоўных пабліках, а ўслед за імі і ў беларускіх, масава з’яўляюцца допісы пра калоны, пастаўленыя па ўсёй тэрыторыі Беларусі ў гонар гэтай гістарычнай падзеі. Але такая калона ўсяго адна.

Калона паміж вёскамі Скокі і Матыкалы Брэсцкага раёна, якую залічваюць у лік «калон 3 Мая»

Гісторыя гучыць надзвычай рамантычна і патрыятычна: нібыта мясцовыя магнаты масава ставілі такія манументы ў знак пратэсту супраць падзелаў Рэчы Паспалітай.

А калі пачаць шукаць інфармацыю пра «калоны Канстытуцыі 3 мая», якія можна знайсці ў Антопалі, Бездзежы, Асошніках, Песках ды іншых вёсках, то ўсе спасылкі вядуць да адной-адзінай крыніцы — хоць сама гэта гісторыя ходзіць здаўна і з'явілася раней за згаданую ніжэй кнігу.

Гэта кніга-каталог пад назвай «Калоны Славы ў гонар Канстытуцыі 3 Траўня», аўтаркай якой з'яўляецца дыпламатка Эльжбета Інеўска (Elżbieta Iniewska) — на той момант супрацоўніца пасольства Польшчы ў Мінску.

Вокладка каталога «Калоны Славы…», які беспадстаўна залічыў усе мемарыяльныя капліцы і слупы ў лік помнікаў у гонар Канстытуцыі 3 Мая

Кніга была выдадзена ў 2017 годзе мінскім выдавецтвам «Галіяфы» невялікім накладам у 500 асобнікаў на трох мовах пры фінансавай падтрымцы польскага боку. Падчас прэзентацыі выдання тагачасны пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік і сама аўтарка заяўлялі, што на тэрыторыі Беларусі магло быць створана «да 300 такіх аб'ектаў», з якіх яны «адшукалі» каля 17. У 2019 годзе пабачыла свет другое, дапоўненае выданне кнігі.

Паводле версіі Інеўскай, усе гэтыя слупы і каплічкі — гэта заканспіраваныя помнікі Канстытуцыі. А тое, што на іх няма ніякіх адпаведных шыльдаў, аўтарка тлумачыла тым, што мясцовыя жыхары пазней пераназывалі іх у гонар святых, напрыклад, Арханёла Рафаіла ў Скоках ці Маці Божай у Вістычах, каб уратаваць ад разбурэння расійскімі ўладамі.

Цяпер гэта інфармацыя гуляе з аднаго навуковага артыкула ў іншы, а беларуская ініцыятыва па аблічбоўцы спадчыны XRAYTOURS нават стварыла серыю «канстытуцыйных» калон да свята, упрыгожыўшы адну з іх гербам «Пагоня».

Што кажуць даследчыкі?

Гэтая прыгожая канспіралагічная тэорыя не вытрымлівае крытыкі прафесійнай супольнасці. Беларускія даследчыкі архітэктуры і гісторыкі звяртаюць увагу на тое, што кніга грунтуецца на здагадках, а не на гістарычных крыніцах.

Архівіст і краязнавец Зміцер Юркевіч называе выданне «зборнікам міфаў і прыгожа ўпакаванай хлусні»:

«Палякі далі грошы, нашы з радасцю надрукавалі. І задурылі галаву беларусам. У Польшчы, дарэчы, аніводнай такой калоны не знайшлі. Гэта смешна, каб у ВКЛ (і толькі на тэрыторыі сучаснай Беларусі) панаставілі гэтых калон, а Літва і Польскае Каралеўства такую падзею праігнаравалі. Правярайце ўсё, што пішуць».

Краязнаўца Кастусь Шыталь таксама катэгарычна абвяргае масавасць гэтай з'явы:

«Няма ніякіх гістарычных крыніц аб існаванні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай калон, узведзеных у гонар Канстытуцыі, па-за адной калонай у Лявонпалі над Дзвіной. Такія слупавыя пабудовы часцей за ўсё былі сакральнымі аб'ектамі».

Дык чым жа з'яўляюцца гэтыя загадкавыя аб'екты насамрэч? Большая частка — гэта класічныя прыдарожныя каплічкі са скульптурамі святых унутры. Некаторыя іншыя — даўнія межавыя знакі, якія пазначалі межы шляхецкіх уладанняў.

Некаторыя сапраўды пастаўлены на ўшанаванне, але не Канстытуцыі 3 мая, а канкрэтных асоб, нярэдка — на могілках. Краязнаўцы адзначаюць, што па тых прыкметах, па якіх іншыя манументы запісваліся ў «канстытуцыйныя», мог бы быць запісаны і абеліск у Баярках Лідскага раёна, які найхутчэй пастаўлены ў гонар харунжага Юзафа Філіповіча, бо мае дакладную копію з шыльдай у яго гонар у вёсцы Калдычэва Баранавіцкага раёна, дзе ў Філіповіча таксама быў маёнтак.

Манументальны абеліск па ўсіх крытэрыях ідэальна ўпісваецца ў шэраг іншых «калон 3 Мая», праўда, каму ён прысвечаны добра вядома, дый могілкі не найлепшае месца для ўшанавання Канстытуцыі. Фота: laszlo_andrzej

Адзінае выключэнне — Лявонпаль

Сярод усёй масы «калон 3 мая» ёсць толькі адна сапраўдная. Яна знаходзіцца ў вёсцы Лявонпаль Мёрскага раёна Віцебскай вобласці, на высокім беразе Дзвіны. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай менавіта па Дзвіне праходзіла мяжа з Расіяй. 

Калону ў Лявонпалі ў 1791 годзе, год прыняцця Канстытуцыі, паставіў уладальнік маёнтка Ян Нікадзім Лапацінскі. Пра гэта захаваліся дакладныя дакументальныя звесткі і нават цытаты самога фундатара, які пісаў:

«Умысліў я ўвекавечыць тут, на рубяжы Рэчы Паспалітай, перад абліччам грознага ворага нашага — вялікую справу Канстытуцыі 3 Мая… загадаў вымураваць слуп высокі… каб быў здалёк бачны няшчасным братам нашым за кардонам і надзеяй сэрцы іх мацаваў».

Рэканструкцыя арыгінальнага выгляду мемарыяльнай калоны ў Лявонпалі, выкананая архітэктарам Раманам Забелам, гістарычны фотаздымак да рэканструкцыі 1930‑х гг. і сучасны стан

Ужо ў 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай і Лявонпаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. 

Варта адзначыць, што нават лявонпальская калона сёння выглядае не зусім так, як у XVIII стагоддзі — яе цяперашні спрошчаны выгляд з'яўляецца вынікам утылітарнага рамонту, які быў праведзены ў 1930‑я гады ў міжваеннай Польшчы. Але яна хаця б сапраўды мае дачыненне да гістарычнай падзеі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары31

  • Жвір
    06.05.2026
    Цікава.
  • Freedom Biełarus'
    06.05.2026
    Indrid Cold, вельмі вялікі аб'ём свабоды быў, асабліва ў беларусаў. Ды такі вялікі, што плянавалася да 1958 г. поўнасьцю вырашыць беларускае пытаньне. А беларусы з кветкамі і сольлю сустракалі абарванцаў з усходу
  • Indrid Cold
    06.05.2026
    Freedom Biełarus' , ну і як там атрымалася? Шмат свабодаў было пры саветах? А зараз як з нашчадкамі СэСэСэРэ жывецца? Падабаецца? Што там з мовай? І культурай? Паўсюль чуць беларускую мову?
    Лухта, ніхто не сустракаў "вызваліцеляў" з кветкамі - тым больш калі гэтыя "вызваліцелі" пачалі генацыд палякаў і тутэйшых на акупаваных тэрыторыях Усходняй Польшчы.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць