Грамадства1212

«Жыць неяк трэба». Яшчэ адзін вядомы беларускі спявак збіраецца працаваць таксістам

Павел Клышэўскі, саліст групы «Тяні-Толкай», папрасіў падзяліцца досведам тых, хто працуе ў таксі — ці варта туды ісці. Кансультацыю паабяцаў яго былы калега па сцэне — а цяпер і па чорным спісе — спявак-таксіст Аляксей Хлястоў.

«Жыццё так склалася, што нашы канцэрты забароненыя, а жыць неяк трэба. Думаю пайсці працаваць у таксі на арандаванай машыне (электрычнай). Хлопцы, хто таксуе, падкажыце: ці ёсць сэнс, ці можна зарабляць? Ці на арэндзе гэта нерэальна?» — напісаў Павел Клышэўскі ў Threads. Дадаў, што заробкі яму абяцаюць ад 2500 рублёў.

У каментарах з’явіўся Аляксей Хлястоў — спявак быў вымушаны пайсці працаваць у таксі праз тое, што трапіў у апалу — і паабяцаў падзяліцца досведам у свой выходны. Дарэчы, і родны брат Аляксея — Андрэй Хлястоў — які таксама раней спяваў, цяпер працуе таксістам. Зоркамі за рулём наёмнага транспарту беларусаў ужо не здзівіш.

Раней Павел Клышэўскі спрабаваў зарабіць у іншай сферы. У 2023 годзе ён адкрыў бар, які назваў у гонар групы — «Тяні-Толкай». Але папрацаваць спакойна паспеў толькі чатыры дні — потым улады закрылі бар. Спачатку сілавікі намякалі на тое, быццам бар замовіў рэкламу ў «экстрэмістаў». Потым улады апублікавалі афіцыйную версію — абвінавацілі месца ў антысанітарыі.

Пасля «Тяні-Толкай» усё ж аднавіў працу — мяркуючы па інстаграме, бар існаваў да верасня 2025 года. Павел Клышэўскі распавёў у каментарах, што прадаў яго летась.

А сёлета гурт чакала яшчэ адна непрыемнасць. Калектыву «Тяні-Толкай» афіцыйна забаронена выступаць у Беларусі, але артысты маглі збірацца і граць у студыі — запісвалі песні ды рабілі стрымы для прыхільнікаў.

У інстаграме Павел распавёў, што здымалі памяшканне яны 14 гадоў. Цалкам самастойна артысты абсталявалі гукавую студыю. Спявак з болем у голасе расказвае, як і што яны рабілі. Але напрыканцы сакавіку ЖРЭА, у якога гурт арандаваў памяшканне, паведаміла, што не будзе працягваць арэнду. Прычын для гэтага ніякіх не было. Не вельмі складана здагадацца, што рэч зноў у шматзначным «ну вы ж самі ўсё разумееце».

Вызваліць памяшканне трэба было настолькі тэрмінова, што не хапіла часу нават вывезці ўсю мэблю, зробленую на замову.

«Ну нічога, пачыналі граць у гаражы, і цяпер гараж дзе-небудзь арандуем, будзем адтуль стрыміць, — кажа Павел па-за кадрам. — Будзем жыць».

Каментары12

  • Если надо объяснять, то не надо объяснять
    06.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 1234
    06.05.2026
    Нічога дзіўнага. Большасьць беларусаў у Польшчы са сваёй адукацыяй так і працуюць на заводах і г.д. Калі ты дапусьцім не гіпер айцішнік, або супер урач, то працу па спэцыяльнасьці знайсьці цяжка, калі ня маеш сувязяў
  • Парада
    06.05.2026
    Хай звернецца ў Беларускі Фонд культурнай салідарнасці. Там усім нашым дзеячам дапамагаюць!

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць