Здарэнні77

У Мінску адбыўся абвал у жылым доме

Па словах відавочцаў, у 4‑м пад’ездзе панэльнага дома на вуліцы Баграціёна абваліліся падлога і частка сцяны перад лесвічным маршам. Зараз на месцы працуюць супрацоўнікі МНС і камунальных службаў, піша «Анлайнер».

Пад’езд часова перакрыты з боку двара — праход загарадзілі плітамі ДВП. Усярэдзіну жыльцоў пускаюць толькі праз другі выхад, бо пад’езд скразны. На месцы заўважаны супрацоўнікі ЖКГ, а таксама рабочыя з бензапілой.

Пры гэтым у самім доме абстаноўка застаецца спакойнай — эвакуацыю людзей пакуль не праводзяць. У вокнах гарыць святло, жыльцы знаходзяцца дома, панікі няма. Многія мінакі нават не падазраюць пра здарэнне.

Афіцыйных каментарыяў пра прычыны абвалу пакуль няма.

Каментары7

  • маленькая архітэктарка цемры
    06.05.2026
    Ляля , м. па ходу так ) скругленыя вуглы і ўсё такое... якая сцяна там абваліцца можа?
  • Жвір
    06.05.2026
    Гэта падпіхне ўлады пазбаўляцца старой савецкай забудовы, асабліва хрушчоўскіх часоў. Забудоўшчыкі будуць сьпяваць і танчыць ад радасьці...
    Хаця у мяне, на Пцічы, хрушчоўкі рэнавуюць, і ў Менску, бачыў, там-сям, іх рамантуюць, нават гаўбечыкі ліквідуюць, значыцца фасады будуць ужо іншыя.
  • Літвінскія Казкі
    06.05.2026
    а хто гэты багратыён

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар57

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

«Моцны хлапок і выбух». На гродзенскай трасе загарэлася фура1

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць