Грамадства2424

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук

Улады паспрабавалі напоўніць Threads чырвона-зялёнымі сцягамі. У выніку стужка сацсеткі ператварылася ў бел-чырвона-белую.

Дарэчы, ад самага пачатку ідэолагі не змаглі карэктна сфармуляваць ідэю фотафлэшмоба. Бо які сэнс мае спалучэнне слоў сцяг і стыль? «Гродзенская праўда» спрабавала растлумачыць чытачам: «Стылёва, якасна і максімальна па-беларуску. Пагадзіцеся, такія рэчы крута дапоўняць любы гардэроб!».

Але пры гэтым заклікала зрабіць фота нейкай прасторы, дзе чырвона-зялёны сцяг вісіць на бачным месцы. У адным з варыянтаў назвы флэшмобу ёсць яшчэ і слова «пакой» — і гучыць яна так: «Мой сцяг. Мой стыль. Мой пакой».

Таму добраахвотна-прымусовым удзельнікам заставалася толькі гадаць, ці сапраўды трэба рабіць фота ў сваім пакоі, ці гэта непісьменныя ідэолагі проста не здолелі правільна перакласці з рускай мовы слова «покой».

Патроху ў Threads пачалі з’яўляцца здымкі з чырвона-зялёнымі сцягамі. Шмат каму з удзельнікаў дзеля гэтага прыйшлося спецыяльна ствараць акаўнт у гэтай сацыяльнай сетцы.

Хтосьці публікаваў здымкі з аднолькавым тэкстам (толькі на розных мовах) — імаверна, спушчаным зверху.

Наколькі на адчапіся беларусы ўдзельнічалі ў праўладным флэшмобе сведчыць той факт, што нават не кожны здолеў правільным бокам хуценька павесіць на сцяну лукашэнкаўскі сцяг.

Нехта прасіў сваё дзіця патрымаць сцяг. Але і ў гэтых выпадках не абышлося без кур’ёзаў. На адным са здымкаў пазіруе хлопчык гадоў дзесяці — праз тонкую тканіну сцяга бачна, што за ім гарыць манітор з гульнёй. Каментатары жартуюць, што дзіця зрабіла б усё, што заўгодна, толькі б маці дазволіла працягнуць гуляць.

Сапраўдную масавасць флэшмобу забяспечылі беларусы, якія не падтрымліваюць дыктатуру. Свае фотаздымкі пад хэштэгам #мойсцягмойстыль апублікавалі дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, Павел Севярынец ды Анатоль Лябедзька, спявачка Маргарыта Ляўчук, пісьменніца Ганна Златкоўская, блогерка Вольга Такарчук і шмат простых беларусаў і беларусак.

Перамогу бел-чырвона-белага сцяга вымушаны былі прызнаць нават ябацькі. Пад фота з чырвона-зялёным сцягам можна пабачыць каментары, у брыдкіх фразах людзі радуюцца: «Нарэшце хаця б наш сцяг у стужцы. Задзяўблі бчб-нячысцікі».

Трэба адзначыць, што больш чырвона-зялёных сцягаў можна пабачыць у інстаграме. Але там фотаздымкі публікуюць розныя дзяржаўныя ўстановы кшталту школ, бальніц і прадпрыемстваў, а таксама ячэйкі БРСМ.

Каментары24

  • Хм..
    09.05.2026
    Без лукашистских флешмобов нельзя? Нужно плестись в хвосте их повестки дня?
  • Крынж
    09.05.2026
    Далучацца да акцый лукашыстаў(асабліва па выхадзе з турмы)- такое сабе..
    Сапраўды навошта гэты/такі "крэатыў" зараз мінавіта,калі можна неяк інакш?
  • путник
    09.05.2026
    Хм.., можно. запускайте свой флэшмоб

Цяпер чытаюць

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю9

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю9

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць