Грамадства1919

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні

Пакуль людзі жартуюць з таго, што гэта надта іранічна — абвяшчаць Годам беларускай жанчыны Год каня, набліжаныя да ўлады беларускі спрабуюць прадэманстраваць усенародную падтрымку.

Падчас навагодняга звароту Аляксандр Лукашэнка абвясціў 2026‑ы Годам беларускай жанчыны. Дарэчы, з чаго раптам такое рашэнне ў краіне, дзе «Канстытуцыя зроблена не пад жанчыну»?

Як па камандзе на навіну адрэагавалі дзяўчаты, якія ў розныя гады ўдзельнічалі ў конкурсе «Міс Беларусь». У сторыс яны рэпосцілі відэа, у якім Лукашэнка віншуе з Новым годам, і падпісвалі кшталту: «Дзяўчаты, гэты год дакладна будзе наш!».

Так зрабіла і Настасся Лаўрынчук (віцэ-міс Беларусь 2018), і Элеанора Качалоўская (міс Беларусь 2023), і Алія Андрэева з Ганнай Бычко (удзельніцы конкурсу ў 2025 годзе).

Дарэчы, апошняя з дзяўчат сядзела вельмі блізка да палітыка на яго нядаўнім балі.

Ганна Бычко справа ад Лукашэнкі (у дыядэме)

Аператыўна падключыліся і прапагандысткі: маладая журналістка з «СБ. Беларусь сегодня» Таццяна Бялецкая, вядучыя БТ Ніна Мажэйка і Настасся Рудзкая, ды Кацярына Забянько з СТБ.

Святлана Ісаёнак (нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч), якая летась прамяняла працу ў «СБ. Беларусь сегодня» на пасаду ў сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў, зрабіла цэлы допіс. Яна нахвальвала «наймудрэйшае рашэнне» Лукашэнкі.

Ганна Квілорыя — жонка амбасадара Беларусі ў Турцыі Анатоля Глаза і вядучая БТ — запісала тыкток пад словы Лукашэнкі пра жанчын. Ролік Ганны за 5 гадзін паглядзеў 21 чалавек.

А вось у Threads да раскручвання тэмы падышлі больш грунтоўна. Супадзенне ці не, але і тут шмат у якіх выпадках рашэнне Лукашэнкі нахвальваюць дзяўчаты, якія ўдзельнічаюць у розных конкурсах прыгажосці — напрыклад, лайф-коўч Наталля Ківачук, якая ў 2025 годзе атрымала тытул міс Viva Braslav.

У захапленне ад ідэі Лукашэнкі прыйшла і блогерка Руслана Карахоева, якая сама пра сябе піша: «Атрымоўваю грошы за тое, што выкладаю пару сторыс, пакуль ляжу ў ложку».

На крытыку свайго ліслівага допісу Руслана чамусьці пакрыўдзілася: «Гэты пост быў напісаны выключна з мэтай, каб мы з вамі парадаваліся прыемным словам, сказаным у адрас жанчын, а не для таго, каб даваць прастору для палітычных канапавых палемік і накідванню лайна».

Сярод жанчын, якія нахвальваюць Лукашэнку, ёсць некалькі тых, чые фота размешчаны на сайтах для дарослых.

Ёсць і тыя, хто толькі нядаўна атрымаў беларускае грамадзянства.

Усе гэтыя допісы з ухваленнем рашэння Лукашэнкі — ці не рэакцыя на нядаўні флэшмоб пасля таго, як на волі апынулася Марыя Калеснікава? Жанчыны (дый не толькі жанчыны) фарбавалі вусны чырвонай памадай у знак падтрымкі былой палітзняволенай.

Цікава, ці будзе дзяржава ў гэты год змагацца з хатнім гвалтам? Ці зробяць нешта з працадаўцамі, якія на сумоўях кажуць «У вас дзіця малое — будзеце ўвесь час на бальнічныя бегаць. Не возьмем!»? Ну а пра тое, ці выпусцяць палітзняволеных беларусак — якія таксама беларускія жанчыны — небяспечна нават пісаць у каментарах, калі чалавек знаходзіцца ў Беларусі. Бо палітык, які «не змагаецца з жанчынамі», лёгка кідае за краты і маладых маці, і пенсіянерак.

Каментары19

  • Прыйдзе час
    02.01.2026
    Мы абавязкова "ачысцім" Беларусь ад гэтае фашыстоўскае хеўры, якое здзекваецца над намі ўжо больш за 30 гадоў.
  • Алекс
    02.01.2026
    Год женщины из уст старого кобеля, нагулявшего на стороне кучу детей, имея официальную жену, с которой не появлялся 30 лет, посадившего сотни женщин в тюрьму ни за что, сыпящего сексистскими шутками и тд, и тп.
    Воистину искренняя радость.
  • хамса
    02.01.2026
    а што - ужо больш няма што аблагароджваць? усё ўжо аблагародЖАНА?

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі15

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

«Затрымліваюць усіх, каго ўчора не было». Сілавікі зноў прыходзілі ў офіс ZROBIM architects6

Буданаў: Я бачу прагрэс у перамовах з Расіяй, і працэс можа не заняць шмат часу4

На Камчатцы фактычна паўтарылася гісторыя з перавала Дзятлава. Толькі гэтым разам загінулі не ўсе29

У прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты сваякоў асуджаных невядомыя пачалі дадаваць бот4

Чаму прадукты з заменнікамі цукру значна даражэйшыя? Патлумачылі на прадпрыемстве1

У Мінску перад пачаткам футбольнага матча капітаны камандаў пабіліся велікоднымі яйкамі ВІДЭА3

У Instagram з'явілася магчымасць рэдагаваць каментары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі15

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць