Грамадства

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

Алена адпачывала ў Францыі і набыла там банкноту €0. На купюры ёсць усе сапраўдныя элементы абароны: вадзяныя знакі, галаграма, серыйны нумар, піша Myfin.

Нулявыя купюры з’явіліся ў 2015 годзе. Іх прыдумаў французскі прадпрымальнік Рышар Файль.

Паводле яго задумы, турыстычныя аб’екты могуць атрымліваць такія банкноты з выявай славутасці і прадаваць іх як сувеніры. Напрыклад, у Алены на купюры адлюстраваны фрагмент палеалітычнага наскальнага жывапісу. Тая банкнота прысвечана археалагічнаму помніку — пячоры Каске ў Францыі.

Што цікава, купюры друкуе французская кампанія Oberthur Technologies — адзін з афіцыйных партнёраў Еўрапейскага цэнтральнага банка па вытворчасці еўра.

Іх вырабляюць па ліцэнзіі European Central Bank з 2015 года на той жа баваўнянай паперы, што і сапраўдныя грошы.

Адзінае, чым адрозніваюцца сувенірныя купюры, — нулявы намінал.

Што рабіць з €0

Вядома, расплачвацца такімі купюрамі нельга. Але ёсць варыянты, як на іх зарабіць.

Нулявыя еўра выпускаюцца невялікімі тыражамі (3—10 тысяч), што робіць іх цікавымі для калекцыянераў. Аднак попыт моцна залежыць ад таго, што на іх адлюстравана і якую славутасць яны прадстаўляюць.

Банкнота да гадавіны адкрыцця музея ў маленькім горадзе можа застацца незаўважанай. А купюры з Марксам, Моцартам або Гаўдзі прыцягваюць значна больш увагі.

Сувенірныя еўра можна знайсці ў нумізматычных супольнасцях, на eBay і нават на Kufar. Напрыклад, за такую ж купюру, як у Алены, на eBay просяць €6.

Рэдкія выпускі можна прадаць за €20—30.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць