Свет55

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»

Камандуючы расійскіх Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Сяргей Каракаеў далажыў пра паспяховы пуск «Сармата» прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.

Скрыншот з відэа няўдалай спробы выпрабавання «Сармата» ў лістападзе 2025 года

Па словах Уладзіміра Пуціна, «Сармат» — самы магутны ракетны комплекс у свеце. Сумарная магутнасць боезарада, які дастаўляецца гэтай ракетай, у чатыры разы перавышае любыя аналагі, а далёкасць яго прымянення за кошт субарбітальнай траекторыі перавышае 35 тысяч кіламетраў.

У канцы гэтага года, як абяцае прэзідэнт Расіі, «Сармат» паставяць на баявое дзяжурства. 

Акрамя таго, на завяршальнай стадыі знаходзяцца і работы над комплексамі «Пасейдон» і «Буравеснік», заявіў Пуцін.

6 мая расійскае Мінабароны папярэдзіла пра ракетныя выпрабаванні на палігоне «Кура» на Камчатцы. У раёне Усць-Камчацкай акругі з 6 па 10 мая было забаронена знаходзіцца людзям і любой тэхніцы, звяртаў увагу Павел Подзвіг, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута ААН па даследаванні праблем раззбраення.

«Сармат» — гэта расійская міжкантынентальная ракета новага пакалення, якая павінна замяніць савецкую Р-36М2 «Ваявода» (яе яшчэ называюць Satan у класіфікацыі НАТА). Яна прызначаная для пераносу ядзерных боегаловак на вельмі вялікія адлегласці і лічыцца адным з ключавых складнікаў расійскай ядзернай стратэгіі.

Аднак праграма выпрабаванняў сутыкнулася з сур’ёзнымі праблемамі. У 2024 годзе паведамлялася пра няўдалы запуск, калі ракета ўпала амаль адразу пасля старту, а пасля фіксаваліся іншыя інцыдэнты, уключаючы выбухі падчас выпрабаванняў. Паколькі ранейшыя спробы не прыводзілі да паспяховага палёту, гэта выклікала сумневы ў гатоўнасці сістэмы да эксплуатацыі.

Каментары5

  • Янка
    12.05.2026
    Анімацыя будзе?
  • как-то так
    12.05.2026
    С пятого раза....
    Но это не точно.
  • Отлично!
    12.05.2026
    Теперь даёшь запуск главнокомандующего Путена В. В. в ракете "Сармат" куда-нибудь на 35 тысяч километров в любом направлении.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі10

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць9

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі10

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць