Свет1313

Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты робяцца непрыдатнымі нашмат хутчэй, чым лічылася раней

Новае кітайскае даследаванне ставіць пад пытанне дзеяздольнасць значнай часткі сусветных запасаў міжкантынентальных балістычных ядзерных ракет. Асабліва гэта тычыцца расійскага арсенала.

Фота: mod_russia / Telegram

Кітайскія інжынеры-канструктары па ракетабудаванні выявілі сур'ёзную праблему ў цвёрдым паліве, якое выкарыстоўваецца ў міжкантынентальных балістычных ракетах. Гэта адкрыццё можа даць тлумачэнне частым няўдачам пры выпрабавальных запусках такіх ракет у апошнія гады па ўсім свеце, паведамляе выданне South China Morning Post.

«Традыцыйна лічыцца, што пры звычайных умовах захоўвання цвёрдае паліва для МБР можа заставацца стабільным да 160 гадоў. Аднак выпрабаванні ў Нацыянальнай лабараторыі цвердапаліўных рухавікоў у Сіані паказалі, што ўжо праз 30 гадоў захоўвання ў паліве пачынаюць адбывацца некантраляваныя працэсы ўнутранай дэградацыі, ад якіх рухавікі ракет падчас палёту могуць разбурацца», — адзначаецца ў новым кітайскім даследаванні.

Каб высветліць гэта, навукоўцы цэлы год выпрабоўвалі высокімі тэмпературамі асноўныя кампаненты цвёрдага паліва для МБР — перхларат амонію, алюмініевую пудру і HTPB-звязвальнік. Усе яны ў выніку прадэманстравалі паскоранае старэнне, якое адбівалася на якасці паліва.

У лістападзе 2023 года ракета Minuteman III вытворчасці амерыканскай кампаніі Boeing сутыкнулася з праблемамі падчас палёту, што прывяло да яе самазнішчэння. За два месяцы аналагічная сітуацыя здарылася з ракетай Trident II, запушчанай з падводнай лодкі брытанскага каралеўскага флоту.

А нядаўняе восеньскае выпрабаванне расійскай сучаснай МБР «Сармат», якой Крэмль часта палохае заходнія краіны, скончылася поўным правалам — ракета выбухнула проста ў шахце і знішчыла палігон. Варта адзначыць, што «Сармат» працуе на вадкім паліве, якое лічыцца яшчэ больш нестабільным, чым цвёрдае.

Замяніць старое паліва ў ракетах на новае — задача вельмі складаная і дарагая. Цвёрдае паліва з'яўляецца неад'емнай часткай рухавіка, таму для вымання старога паліва спатрэбіцца цалкам дэмантаваць сам рухавік ракеты, што можа пашкодзіць яе канструкцыю. 

Працэс замены паліва таксама патрабуе спецыяльнага абсталявання, высокакваліфікаваных спецыялістаў і можа займаць шмат часу, што будзе ўплываць на баяздольнасць і гатоўнасць ядзерных сіл краіны. Акрамя таго, утылізацыя старога паліва і вытворчасць новага звязаны з экалагічнымі наступствамі, уключаючы выкіды таксічных рэчываў, і патрабуюць строгага кантролю для прадухілення магчымых інцыдэнтаў з бяспекай або крадзяжу.

Па стане на пачатак 2024 года Расія мела на ўзбраенні 521 міжкантынентальную балістычную ракету наземнага і марскога базавання. Аб гэтым паведаміла выданне Defence Express са спасылкай на некалькі аўтарытэтных крыніц.

Як адзначаецца, ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння Расіі на пачатак года мелі ў сваім распараджэнні.

  • 34 МБР тыпу РС-20 «Ваявода» (разгортванне стартавала яшчэ ў 1988 годзе).
  • 60 МБР тыпу РС-12М «Топаль-М» (разгортванне стартавала ў 1997 годзе).
  • 18 МБР РС-12М1 «Топаль-М» (разгортванне стартавала ў 2006 годзе).
  • 180 МБР РС-24 «Ярс» у шахтавым варыянце (разгортванне стартавала ў 2010 годзе).
  • 24 МБР РС-24 «Ярс» у мабільным варыянце (з 2014 года).
  • Каля 8 МБР «Авангард» (з 2019 года).
  • Колькасць МБР «Сармат» у распараджэнні Расіі — невядомая.

Каментары13

  • ●
    25.12.2024
    Еще вишенка на торте . В состав детонатора в ядерных зарядах применяется элемент с периодом полураспада 12 лет . Это означает , что каждые 4 года ( это максимум ) необходимо техобслуживание боеприпаса .
  • Кэп
    25.12.2024
    Жвір ,. Речь идёт о МБР ,обычные ракеты летают на жидком топливе. Спейс Х использует жидкий метан и жидкий кислород. Кислород есть в воздухе, а метан выделяет у паветра каждый Жвир перед написанием своих постов. Так что всё экологично ))
  • Андрусь
    25.12.2024
    Дык вось і не трэба баяцца тае расіі з яе ядравай зброяй. Пакуль яна амаль страціла самую боездольную частку сваёй арміі, у цывілізаванага свету ёсць усе магчымасці пазбавіцца гэтай сусветнай пагрозы, вызваліўшы не толькі акупаваныя тэрыторыі Украіны, але і паняволеныя ў расіі народы.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць