Грамадства33

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года

У нямецкім Аахене адбылася першая з 2020 года сустрэча Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкалы — трох лідарак, якія сталі сімвалам беларускіх пратэстаў.

Фота: тэлеграм-кана Святланы Ціханоўскай

Знакамітае трыа бярэ ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных уручэнню прэміі Карла Вялікага, як лаўрэаткі прэміі 2022 года.

Тады на ўручэнні замест Калеснікавай прысутнічала яе сястра Таццяна Хоміч. Прэмію Калеснікавай асабіста ўручылі пасля вызвалення, у сакавіку 2026 года.

Жанчыны паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года, калі яны дамовіліся пра супрацоўніцтва.

Навіна на сайце «Нашай Нівы» за 16 ліпеня 2020 года

Каментары3

  • Янка
    14.05.2026
    Гэта ўжо бясспрэчна пратакольнае фота. Бо Цапкала канчаткова маргіналізаваўся і адзначаецца хіба што бруднымі ўкідамі, як ён гэта нядаўна зрабіў супраць экс-старшыні канстытуцыйнага суда Літвы Дайнюса Жалімаса, Калеснікава выступае за аднабаковыя саступкі рэжыму ў надзеі, што тый неяк залагодзіцца, а апошнія выступ яе "шэфа" Бабарыкі у Вільні і ролік на Ютубе адзначыліся поўнай беззместоўнасцю кшталту гульні Мацкевіча.
  • Ʌ
    14.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • тан за ні я
    14.05.2026
    а. і яшчэ заўважце, акром дзіўных колераў*
    іх апранулі ў аднолькавага крою касцюмы

    а што да колераў...

    *Флаг Танзании представляет собой прямоугольное полотнище с восходящей чёрной диагональной полосой, верхний треугольник у древка зелёного цвета, нижний треугольник у свободного края полотнища — синего цвета. Чёрная диагональная полоса и треугольники отделены тонкими жёлтыми полосками. (Вики)

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?22

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць