Свет66

Мерц заявіў, што ЗША больш не «краіна магчымасцяў». Сваіх дзяцей ён бы туды не адпраўляў

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што ў цяперашніх умовах ён не раіў бы сваім дзецям вучыцца ці працаваць у ЗША. Пра гэта ён сказаў на канферэнцыі маладых каталікоў у Вюрцбургу 15 мая, паведамляе The Guardian.

Фрыдрых Мерц. Фота: Kai Pfaffenbach/Pool Photo via AP

Фрыдрых Мерц сказаў, што больш не ўспрымае ЗША як краіну магчымасцяў праз імклівыя змены «сацыяльнага клімату» і глыбокую палярызацыю грамадства. 

«Сёння я б не раіў сваім дзецям ехаць у ЗША, атрымліваць там адукацыю ці працаваць, проста таму, што там раптам склаўся пэўны сацыяльны клімат. Нават самым адукаваным людзям у Амерыцы сёння вельмі цяжка знайсці працу», — адзначыў ён.

Мерц заклікаў немцаў не ўпадаць у песімізм адносна глабальнай сітуацыі і з большым аптымізмам ацэньваць магчымасці сваёй краіны.

«Я цвёрда перакананы, што ў свеце мала краін, якія прапануюць такія цудоўныя магчымасці, асабліва для моладзі, як Германія», — сказаў ён.

Каментары Мерца наконт ЗША адразу выклікалі рэакцыю сярод прыхільнікаў Дональда Трампа. Былы пасол ЗША ў Германіі Рычард Грэнел назваў словы Мерца праявай «сіндрому непрыняцця Трампа» і адзначыў, што яны супярэчаць нядаўняму «мяккаму і лісліваму» тону сустрэчы Мерца з прэзідэнтам у Белым доме.

«У немцаў лідар, які не мае ніякай стратэгіі — і цалкам знаходзіцца пад кантролем нямецкіх воук-СМІ», — напісаў ён у сацсетцы X.

Адносіны паміж Дональдам Трампам і Фрыдрыхам Мерцам цяпер вельмі напружаныя пасля ўзаемнай крытыкі ў красавіку 2026 года. Мерц раней заяўляў, што ЗША нібыта «церпяць прыніжэнне» з боку Ірана, а таксама раскрытыкаваў спробы Вашынгтона выйсці з вайны, у якую амерыканцы ўступілі без выразна акрэсленых мэтаў.

У адказ Трамп заявіў, што нямецкаму канцлеру варта больш увагі надаваць спыненню вайны Расіі супраць Украіны. Паводле слоў амерыканскага палітыка, у гэтым пытанні Мерц дзейнічае «абсалютна неэфектыўна». Акрамя таго, Трамп заклікаў яго заняцца ўнутранымі праблемамі Германіі, у тым ліку міграцыяй і энергетыкай.

Пазней Трамп паведаміў у сваёй сацсетцы Truth Social, што яго адміністрацыя разглядае магчымасць скарачэння амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Германіі. Неўзабаве гэтая заява ўвасобілася і ў практычныя рашэнні.

Пасля гэтага міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус заклікаў еўрапейскія краіны мацней укладвацца ва ўласную абарону. Ён адзначыў, што такія планы ЗША былі чаканымі і павінны падштурхнуць Еўропу браць больш адказнасці за сваю бяспеку.

Каментары6

  • А што
    15.05.2026
    Отчего ж тогда люди из Германии разбегаются и валят в Штаты? Спасибо Меркель
  • Смешна
    16.05.2026
    Вот тут беларуским старлеям видно, где хорошо)))))
    С чего бы это Германии перестать быть страной возможностей? В соседних странах дети изучают немецкий, тк в Германии и Швейцарии зп выше. В Штаты валят индусы и пакистанцы теперь, потому там стало много сложнее устроиться.
    Но по инструкции очевидно надо писать: из Германии разбежались)))
    Ну, лишь бы знали, где Германия и где Штаты находятся, а там пусть пишут, что велено.
  • Ну и ну
    16.05.2026
    Какой же лютый бред. Пусть сравнит количество единорогов в Штатах и ЕС. Это как раз в Европе с ее регулированием уже давно нет никаких возможностей для перспективных предпринимателей

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць