«Вярніце мне маю родную мову»: у Брэсце абурыліся рускамоўнымі табло ў тралейбусах
Жыхары Брэста заўважылі, што на электронных табло ў тралейбусах надпісы з’яўляюцца толькі па-расейску. Гэта выклікала абурэнне ў людзей.

Жыхары Брэста звярнулі ўвагу на моўнае афармленне электронных табло ў тралейбусах, дзе на некаторых маршрутах надпісы адлюстроўваюцца толькі па-расейску. Нагодай для абмеркавання стала відэа ў TikTok, піша BGmedia.
Пад відэа, апублікаваным жыхаром Брэста, карыстальнікі пачалі выказваць незадаволенасць і пытацца, чаму беларуская мова знікае нават з такіх звыклых элементаў гарадской прасторы.
«Вярніце мне маю родную мову», — напісаў адзін з іх.
«А чаму наогул памянялі, мне вось цікава», — задаўся пытаннем іншы.
У адказ з’явіліся і больш эмацыйныя меркаванні пра агульныя працэсы русіфікацыі ў краіне: «Хутчэй за ўсё працэс русіфікацыі паскорыўся. З моманту калі ў Беларусь пачалі наплываць расейцы, пачалася тэндэнцыя русіфікацыі, каб расейцы разумелі куды ехаць. Мая здагадка, але хутчэй за ўсё так і ёсць».
«У Мінску ўсё па беларуску», — пішуць у каментарах, падкрэсліваючы, што беларуская мова ў транспарце для мінчан выглядае нормай.
Некаторыя карыстальнікі нават прапануюць больш актыўныя дзеянні: «Так, дзе падпісаць петыцыю!»
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
Гаўляйтары ў Бярэсце - бпларусафоьы. Яны даўно на хабары ад "россотруднічестаа", вынішчаюць ўсе беларускае і актыўна прасоўваюць рускі мір ва ўсе сферы жыцця.