Грамадства1717

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Пра новую практыку помсты за ўдзел у пратэстах 2020‑га «Нашай Ніве» паведамілі адразу з некалькіх крыніц.

Ілюстрацыйнае фота

Сілавікі брутальна ўварваліся ў некалькі кватэр у Магілёве, але пасля запужвання і прафілактычнай размовы затрыманых адпусцілі дадому, бо мінуў тэрмін даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці па пратэсным артыкуле 342 КК (па ім звычайна судзілі за ўдзел у маршах).

Выязная акцыя запужвання выглядала так. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа, некалькі чалавек, прыходзілі каля 7 раніцы. Калі чалавек адчыняў дзверы пасля грукату, яго клалі тварам у падлогу, рукі заламалі. Дома ператрасалі і раскідалі рэчы (нібыта больш для птушачкі, чым з мэтай нешта адшукаць).

Пасля чалавека забіралі ў мясцовае аддзяленне на прафілактычную размову. Казалі пра адказнасць за любую пратэсную дзейнасць і тое, як адсочваюць «экстрэмістаў». Давалі таксама падпісаць паперку, што людзі ўсё паслухалі і зразумелі рызыку крымінальнай адказнасці за новыя факты пратэсту.

Да людзей прыходзілі за маршы 2020 года. Сілавікі тлумачылі, што гэта «каб не расслабляліся». На суткі не забіралі. 

Невядома, гэта практыка прымянецца толькі ў Магілёве або ў іншых рэгіёнах таксама.

У апошнія гады за маршы, калі па гэтым артыкуле яшчэ дзейнічаў тэрмін даўнасці, звычайна суды давалі хатнюю хімію. Са жніўня 2025-га пяцігадовы тэрмін прыцягнення да крымінальнай адказнасці стаў сканчвацца (для кожнай акцыі пратэсту свая дата ў залежнасці ад таго, калі яна прайшла). Тых, каго на той момант затрымалі, але не паспелі асудзіць, або трымалі ў СІЗА да суда і адпускалі, або пераводзілі з крыміналкі ў адміністрацыйную справу.

Калі падобнае здарылася з вамі ці вашымі знаёмымі ў іншым горадзе Беларусі, напішыце «Нашай Ніве» на мэйл [email protected] альбо ў тэлеграм рэдактару @nn_editor. Таксама можаце звязацца з журналістамі рэдакцыі, якіх ведаеце асабіста.

Каментары17

  • Сахор
    18.05.2026
    ведаю выпадак у мінску затрымалі на тыдні, ці месяц для "разбіральніцтва", а потым выпусцілі. але чалавеку папсавалі нервы
  • Аналитик
    18.05.2026
    Это незаконно, и точка.
  • Роботоем брацця
    18.05.2026
    Хлопцы мяркуюць што гэта назаўсёды

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць