Свет66

Сярод лідараў краін былога СССР расіяне найбольш давяраюць Лукашэнку — дзяржаўны саццэнтр 

Аляксандр Лукашэнка з велізарным адрывам узначаліў расійскі рэйтынг даверу сярод лідараў краін былога СССР. Паводле красавіцкага апытання ВЦИОМ, узровень даверу расіян да яго склаў 75%, у той час як найбліжэйшы пераследнік набраў толькі 25%.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: Maxim Shipenkov Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка займае першае месца па ўзроўні даверу расіян сярод кіраўнікоў постсавецкіх краін, заявіў дзяржаўны Аналітычны цэнтр ВЦИОМ па выніках даследавання, праведзенага ў красавіку 2026 года.

Паводле звестак расійскіх дзяржаўных сацыёлагаў, узровень даверу да Лукашэнкі ў Расіі дасягнуў 75%. Яны даводзяць, што за апошнія дзесяць гадоў гэты паказчык вырас на 10 працэнтных пунктаў.

У рэйтынгу даверу лідары краін СНД і блізкага замежжа размеркаваліся наступным чынам:

Касым-Жамарт Такаеў (Казахстан) — 25% (другое месца);

Шаўкат Мірзіёеў (Узбекістан) — 8%;

Нікол Пашынян (Арменія) — 7%.

Па 5% набралі лідары Азербайджана, Грузіі і Кыргызстана, па 4% — лідары Туркменістана, Таджыкістана і Малдовы.

Кіраўніца аддзела «Міжнародныя праекты» АЦ ВЦИОМ Ілона Гёзалян патлумачыла, што высокі вынік беларускага лідара абумоўлены трыма ключавымі фактарамі: шчыльнай прысутнасцю ў расійскай інфармацыйнай прасторы, стабільна пазітыўнай танальнасцю навін і глыбокімі інтэграцыйнымі працэсамі паміж дзвюма краінамі.

Апытанне праводзілася метадам інтэрв'ю, у ім узялі ўдзел 1,6 тысячы расіян ва ўзросце ад 18 гадоў.

Каментары6

  • Гражданин РБ
    21.05.2026
    Ў, а в качестве доплаты простим все деньги, которые РФ давала ему в долг
  • Лёлік
    21.05.2026
    Ён трымае дулю ў кішэні і чакае, калі Раіса разваліцца
  • Ёсік
    21.05.2026
    А што так? Ён жа здраднік, не падтрымаў вашую вайну, хітра с.акі, так яго называюць усялякія блогеры. Калі сур'ёзна, гэты аргазм паказвае, які глыбінны народ гэтыя расейцы, без цара ніяк, трэба нагляд, пажадана з пугай.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць