Грамадства44

Каля 100 студэнтаў пакінулі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Улады Беларусі 14 красавіка прызналі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, што дзейнічае ў Вільні, «экстрэмісцкай арганізацыяй». За месяц навучальную ўстанову пакінулі каля ста студэнтаў, расказаў у інтэрв'ю Радыё Свабода рэктар Вілюс Шадаўскас. 

— У нас было дзве сур’ёзныя падзеі — у верасні летась (калі ўлады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацыяльныя сеткі ЕГУ) і 14 красавіка сёлета. Каля 50 студэнтаў пакінулі вучобу ў верасні мінулага года. Але тады ж у нас склалася вельмі цікавая сітуацыя, бо кожны дзень нейкія студэнты пакідалі вучобу і нехта вяртаўся з акадэмічнага адпачынку. Такім чынам гэтыя дзве лічбы канкуравалі, і, здаецца, на 10 студэнтаў больш з’ехала, чым вярнулася вучыцца. Гэта таксама сведчыць, што некаторыя студэнты разглядаюць такі крок як апошні варыянт прыехаць у Літву, у Вільню, і пакінуць Беларусь.

А цяпер, з 14 красавіка да 14 мая, мы страцілі 100 студэнтаў. Нашы праграмы Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў, Дэпартамента сацыяльных навук, праграма «Інфарматыка» і школа бізнэс-эканомікі BISEB агулам страцілі 100 навучэнцаў. Цяпер мы глядзім на лічбы, але па-іншаму, бо ёсць і натуральны адсеў, напрыклад, ад’езд з прычыны акадэмічных вынікаў. Мы ўспрымаем гэтыя змены за месяц як вельмі відавочны адток, звязаны з «экстрэмісцкім» статусам установы. Такім чынам, мы пачалі навучальны год з 1600 студэнтамі. Гэта разам са спецыялізаванымі школамі пры ЕГУ. А на 1 сакавіка, калі пачаўся наш другі семестр, у нас было 1129 студэнтаў.

Такім чынам, на гэты момант ва ўніверсітэце каля 1000 студэнтаў. 100 сышлі праз яго «экстрэмісцкі» статус.

— Колькі беларускіх грамадзян цяпер сярод вашых студэнтаў?

— Склад студэнтаў такі: гуманітарная, сацыяльна-навуковая, мастацкая праграмы на 74% складаюцца з беларусаў.

 Школа інфармацыйных тэхналогій таксама на 70% складаецца з беларусаў, у Школе бізнэс-эканомікі іх каля 60—65%.

— Такім чынам, агулам каля 70%?

— Так, 70—75%.

— Што да студэнтаў, якія жывуць у Беларусі. Паведамляюць, што ў Беларусі былі ператрусы, ідзе ціск на іх. Ці маеце такую інфармацыю? Ці можаце пацвердзіць яе?

— Так. Але трэба сказаць, што ператрусы або допыты студэнтаў ЕГУ не звязаныя непасрэдна з гэтым ярлыком — «экстрэмісцкім» статусам. У ЕГУ заўсёды была гэтая праблема з уладамі Беларусі — студэнтаў ЕГУ наведвалі або запрашалі ва ўстановы на «гутаркі». Такім чынам, гэта было даўно, да таго, як узніклі якія-небудзь праблемы з «экстрэмізмам».

У калядныя ці летнія вакацыі з канкрэтнымі студэнтамі праводзілі «сустрэчы» і «гутаркі». У нас была гіпотэза, што некаторых студэнтаў апытвалі не таму, што яны студэнты ЕГУ, але таксама таму, што яны займаліся нейкай актыўнай дзейнасцю, няўрадавымі арганізацыямі, іншым. Такія выклікі і апытанні заўсёды былі. А цяпер іх пабольшала, мы пра іх ведаем. Усяго каля 10 выпадкаў. Гэта ў асноўным тычыцца студэнтаў, якія вучацца на завочным аддзяленні. Але, на шчасце, многія студэнты-завочнікі не знаходзяцца ў Беларусі. Калі мы рыхтаваліся да гэтага крызісу, назавём яго так, мы ведалі, што ў ЕГУ студэнтаў-завочнікаў каля 30% ад агульнага складу. Але потым мы высветлілі, што рэальныя лічбы, у прыватнасці для Беларусі, значна ніжэйшыя, такіх каля 10%.

І некаторыя з іх спынілі навучанне. І трэба сказаць, што тыя, хто спыніў дамовы аб навучанні, як мы і прадказвалі, былі студэнтамі-завочнікамі. Такім чынам, спынілі навучанне тыя, хто знаходзіцца ў Беларусі. А сярод тых, хто знаходзіцца ў Літве, у Вільні, ёсць каля 10 выпадкаў спынення навучання.

Каментары4

  • gust
    21.05.2026
    Наступны крок - усе замежныя навучальныя установы будуць экстрэмiсцкiмi акрамя расiйскiх
  • Нішцяк
    21.05.2026
    Няхай кожны з маладых запытае сваіх бацькоу́ і дзядоу́ , як тыя галасавалі 1990, 1994,1995,1996 .
  • Адвечны студэнт
    22.05.2026
    Ну так, 100 сышло, засталося 1000, а куды падзеліся яшчэ 500? Было 1600 у кастрычніку, па яго ж словах. Што ў рэктара з арыфметыкай? Чаму на самой справе сыходзяць студэнты? Можа, таму, што іх фактычна кінулі разбірацца сам-насам са "сваімі" праблемамі і "сваім" лукашенкам і "сваім" КДБ? А можа, варта перагледзець кошты і не чакаць ад студэнтаў толькі грошай і яшчэ больш грошай? А навошта звальняць беларускіх дырэктараў перспектыўных школ (IT школа), якія гэтыя школы і стварылі? Закрываць беларускія праграмы (Гісторыя)? І куды раптам падзеліся ўсе беларусы з Кіроўнай Рады БЕЛАРУСКАГА універсітэта ў выгнанні?

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць