Вайна2525

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр

Ахвяры — маладзёны з каледжа. Найстарэйшай 25 гадоў, маладзейшым — па 19 гадоў.

Фота: vk.com / id502657500

У ноч на 22 мая Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па шэрагу аб’ектаў на тэрыторыі акупаванай Луганскай вобласці.

Паводле заявы Генеральнага штаба УСУ, у выніку атакі быў пашкоджаны «адзін са штабоў падраздзялення «Рубікон» у раёне горада Старабельск».

«Рубікон» — гэта засакрэчанае падраздзяленне Міністэрства абароны Расіі, якое спецыялізуецца на беспілотніках і рэгулярна наносіць удары па мірным насельніцтве і грамадзянскіх аб'ектах ва Украіне.

Аднак расійскі бок сцвярджае, што насамрэч удар прыйшоўся па будынках Луганскага шматпрофільнага педагагічнага каледжа і інтэрната пры ім. У СМІ публікуюць кадры наступстваў атакі.

Каледж з’яўляецца філіялам Луганскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Тут рыхтуюць па 15 спецыяльнасцях — ад кухара і спецыяліста індустрыі прыгажосці да настаўніка пачатковых класаў і спецыяліста па камп’ютарных сістэмах.

На большасць спецыяльнасцяў прымаюць пасля 9 класа. У расійскай сістэме адукацыі гэта называецца «асноўная агульная адукацыя». Навучанне ў такім выпадку займае ад 2 гадоў 10 месяцаў да 3 гадоў 10 месяцаў. Гэта значыць, што калі абітурыент паступае ў 15 гадоў, то заканчвае каледж прыкладна ў 18—19 гадоў.

Для тых, хто паступае пасля 11 класа («сярэдняя агульная адукацыя»), навучанне доўжыцца каля 10 месяцаў. У такім выпадку выпускнікам звычайна спаўняецца 18 гадоў.

Гэтыя падлікі важныя ў кантэксце заяў, якія прагучалі пасля атакі.

Кіраўнік так званай «ЛНР» Леанід Пасечнік паведаміў, што на момант удару ў інтэрнаце нібыта знаходзіліся больш за 80 чалавек ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Ён таксама апублікаваў спісы загінулых, параненых і тых, чыё месцазнаходжанне нібыта застаецца невядомым. 

Фота: vk.com / aglnr_official

У спісе загінулых — 17 чалавек. Сярод іх трое хлопцаў ва ўзросце 20—21 года, астатнія — дзяўчаты, малодшай з якіх было 19 гадоў.

Калі пашукаць у сацсетках іх старонкі, то можна знайсці большасць з маладзёнаў. Шмат хто з іх «Укантакце» ўваходзіў у суполку таго самага луганскага каледжа. Многія юнакі апошні раз былі анлайн у ноч на 22 мая — час выбуху.

Украінскі Генштаб адмаўляе, што цэллю ўдару быў каледж або інтэрнат. Аднак звесткі з адкрытых крыніц, у тым ліку спадарожнікавыя здымкі, сведчаць, што ў выніку атакі былі разбураныя будынкі навучальнай установы і аднаго з інтэрнатаў.

Заснавальнік расследавальніцкай групы Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў прыводзіць дзве найбольш верагодныя версіі таго, што адбылося.

Першая — у будынках каледжа сапраўды мог размяшчацца нейкі аб’ект, звязаны з падраздзяленнем «Рубікон». Паводле Левіева, сам факт таго, што гаворка ідзе пра навучальную ўстанову, яшчэ не выключае выкарыстання яе будынкаў у ваенных мэтах.

Другая версія — памылка пры вызначэнні цэлі. Гэта магло азначаць, што ўкраінскі бок сапраўды цэліўся ў вайсковы аб’ект, але разведка недакладна вызначыла яго месцазнаходжанне.

Пры гэтым Левіеў лічыць малаверагоднай версію пра свядомы наўмысны ўдар Украіны па выключна грамадзянскім аб’екце з падлеткамі.

Каментары25

  • Лаша гудбай
    23.05.2026
    В любом случае виновата РФ - русские начали это войну а сейчас своими РЭБами и ПВО направляют «обломки и хлопки» на жилые дома.
  • Анна
    23.05.2026
    Лаша гудбай, российские власти виноваты, но не весь народ РФ
  • барадзед
    23.05.2026
    распятыя мальчікі в трусіках ці што? не зразумеў што да чаго, зразумеў толькі што нейкі маскаль не ўпэўнены што здарылася

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць