Каментары да артыкула

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю

  • Serge
    28.05.2026
    Статкевіч прапануе ўцекачам здацца ў палон, ці што?
  • Filipp
    28.05.2026
    Serge, Не падобна гэта на яго. Час пакажа!
  • Рэальнасць
    28.05.2026
    Унутры Беларусі зараз могуць дзейнічаць і нешта ствараць толькі тыя дзеячы апазіцыі, якія пад куратарствам КДБ. Прыклады: Юры Васкрасенскі, Раман Пратасевіч, Ганна Канапацкая.
  • Дыяспары заўсёды гуляюць вызначаныя ролі дзеля лёсу сваіх краін
    28.05.2026
    Рэальнасць ,

    "Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю"

    1) ён сам застаўся ў РБ праз дамову з ЗША.

    2) Дыяспары заўсёды гуляюць вызначаныя ролі дзеля лёсу сваіх краін: Вугроцы, Палякі, Харваты, Балты, Грэкі і г.д. Дзядзька наглядзеўся РТ
  • .
    28.05.2026
    Не трэба ізноў дзяліць беларусаў на правільных і няправільных, шукаць галоўных - той, хто застаўся, або той, хто выехаў.
    І тыя, і тыя маюць мінімальныя магчымасці ўплыву на сітуацыю ў краіне.
    А беларусы ў Беларусі яшчэ не маюць і права голасу. (Статкевіч зараз выключэнне - спроба любога іншага чалавека зрабіць палітычнае выказванне закончыцца праз дзень.)

    Змяніць нешта змогуць, калі тое атрымаецца, і тыя, хто ў Беларусі, і тыя, хто зараз выехаў.
    І маральнае права на ўплыў, палітычную дзейнасць будзе ў кожнага, незалежна, дзе ён жыў перад тым.
    Хопіць ужо цягнуць гэтыя дурненькія склокі часоў СССР і рускага свету "эмігранты супраць застаўшыхся". Сорам.
    Па-большасці, мэты ў нас усіх агульныя.
  • субъектыўнае меркаванне
    28.05.2026
    ., нармалева магчымасцяў уплываць - галоўнае зараз - не дапусціць прамога ўдзелу Беларусі ў вайне і каб беларусы былі прадстаўленыя ў перамовах аб сканчэнні вайны ва Украіне, а не лукашысты. І на ўсе гэта магчыма ўплываць. А таксама на тое, каб не аднавілі зноў з лукой міжнародныя стасункі без прынцыповых зменаў з боку рэжыму. Працуюць беларусы на гэтых накірунках. І дастаткова эфектыўна.
  • Жвір
    28.05.2026
    ., Рацыя, вельмі трапна патлумачылі.
  • 111
    28.05.2026
    субъектыўнае меркаванне, Чем быстрее Беларусь вступит в прямую войну с Украиной, тем быстрее рухнет власть Лукашенко.
  • .
    28.05.2026
    І Вам лайк ставіў 🤝
  • Жвір
    28.05.2026
    А хто з польскіх пратэстоўцаў замест эміграцыі выбраў турму й перамог на дэмакратычных выбарах ? Валенса? Дык ён быў лідарам Салідарнасьці, у тым ліку для тых яе сябраў, што былі выехалі ў эміграцыю. Салідарнасьць заставалася адзінай, і дзейнічала як унутры краіны, нелегальна, так і за яе межамі, як адзіная сіла, і галасавалі за яго па абодвы бакі мяжы, і тыя хто застаўся, і тыя, хто эміграваў. Валенса перамог бы ў любым выпадку, застанься ён, ці эмігруй. Таксама б і Гавэл.
    Гэтым прыкладам Статкевіч прыцягвае гісторыю пад сваё меркаваньне за вушы.
    Ёсьць і іншыя прыклады, таксама ў суседзяў, Адамкус, В-В.Фрэйберга. Застанься іх сем'і пад бальшавікамі, іх бы зьнішчылі фізычна. Рэжым і Статкевіча зьнішчыў бы, калі б не дзейнасьць эміграцыі.
  • каментар
    28.05.2026
    Ну, прыдумаў як назваць усіх без разбору (і тых, хто "паліцікай" як і да 20-га не цікавіцца, і тых, хто намагаецца рабіць справу, каб прыспешыць змены). Палегчала? Яшчэ БНР трэба неяк абазваць, бо даўно ўжо не ў Беларусі.
  • Статкевіч туды ж
    28.05.2026
    Ціханоўская не дае пакою
  • Кожны робіць што можа
    28.05.2026
    Навошта ён расколвае наш пратэст?? У нас ёсць сфармаваная вертыкаль: Прэзідэнт-элект Ціханоўская, Прэм’ер Латушка, Сэнат Брухана, МУС Жыгара, Мінабароны Забугі. Усё гэта ПРЫЗНАНА міжнароднай супольнасцю.
    Хто такі Статкевіч у гэтым усім і навошта ён падкідвае вады на млын дыктатара, незразумела!
  • .
    28.05.2026
    КВН Академии МВД, ваш пратэст гэта максімум паныць, калі дзяржава павышае арэнду за службовае жыллё.
  • ***
    28.05.2026
    Кожны робіць што можа, Тихановская президент эмиграции. В Беларуси она говорила , что не собирается им быть, технический президент и сразу назначит новые выборы. Не за Тихановской люди шли в 2020 году, а против Лукашенко. Так что не надо ее делать президенткой всея Беларуси. И вообще, пока Путин жив, Лукашенко будут у власти в РБ - это факт, т.е. еще запросто лет 10.
  • Someone
    28.05.2026
    Ён мае рацыю на сто адсоткаў. Дыяспара мае займацца справамі дыяспары, прадстаўляць беларусаў замежжа і вырашаць іх праблемы для таго каб цэментаваць супольнасць за мяжой і павялічваць наш агульны ўплыў. А рабіць выгляд што прадстаўляеш усіх беларусаў калі некаторыя там ужо забыліся як тая Беларусь выглядае, гэта ў лепшым выпадку глупства, а можа і свядомае махлярства.
    Такая дзейнасць прывядзе да ізаляцыі актывісцкай бурбалкі і вельмі хуткай і поўнай асіміляцыі астатніх беларусаў.
  • Беларусы маюць абраных прадстаўнікоў
    28.05.2026
    Someone, менавіта адыход ад абароны агульнабеларускіх інтарэсаў, а пераключэнне выключна на пытанні дыяспары, зробіць дыяпарупалітычна нецікавай, прывядзе да паніжэння ўзроўня стасункаў і зніжэння ўплыву. менавіта наяўнасць у беларусаў дэмакратычна абраных прадстаўнікоў дае магчымасць беларусам гаварыць ад імя беларускага народу і быць вызнанымі на міжнародным узроўні, каб не лукашысты прадстаўлялі Беларусь.
  • Саламон
    28.05.2026
    Someone, калі вы па прыкладзе спадара Падсасоннага прапануеце замкнуцца выключна на праблемах дыяспар - гэта тупіковы і шкодны спажывецкі падыход, бо ён не вырашыць нічога, а тое, што ёсць - будзе страчаным. Па першае, рэсурсаў дэмсілаў недастаткова, каб вырашыць усе праблемы, таму незадаволеныя застануцца ў любым выпадку. Але самае кепскае тое, што спачатку адбудзецца падзел на беларусаў унутры і беларусаў замежжа. Пасля гэтага падзел у замежжы працягнецца ўжо спачатку па рэгіёнах, а потым па краінах. У выніку ў беларусаў не застанецца нікога, хто зможа выканаць ролю іхнага кансалідаванага голаса. Але найгоршым будзе тое, што гэтага голаса пазбавяцца беларусы ўнутры. І пакуль рэжым адкрыта не ўцягнуўся ў вайну, менавіта беларусы ўнутры застаюцца тымі, з каго пачнуцца змены ў краіне.
  • Не мае, есць, а павинна!
    28.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Someone
    28.05.2026
    Беларусы маюць абраных прадстаўнікоў, стасункі павінны быць наладжаны перш наперш з народам, паміж сабой. Калі дыяспара фактычна не існуе як адзінае цэлае, калі сувязі слабыя нават у межах асобных краінаў, калі ў справы дыяспары ўцягнута абсалютная меньшасць, то ўзровень знешніх сувязяў не мае значэння. Так, можна ганарыцца некаторы час сэлфі з сусветнымі лідэрамі, але дзеці беларусаў растуць замежнікамі ў гэты ж час. Іх сувязі з іншымі беларусамі непараўнальна слабейшыя за сувязі адзін з адным і з радзімай, з роднай культурай.
    Стварэнне структур у замежжы ды іх функцыянаванне на працягу апошніх гадоў гэта бясспрэчна вялікае дасягненне. Але мэтазгоднасць той дзейнасці на якой яны засяродзіліся, для мяне пад пытаннем. Такое ўраджанне што яны губляюць пачуццё рэальнасці і кансэрвуюцца ў сваім вузкім асяродку.
    Людзі вучацца вырашаць свае праблемы самастойна, іх разам нічога ўжо амаль не трымае акрамя можа настальгіі. Абмежаваныя матэр’яльныя і чалавечыя рэсурсы дэмакратычных структур ў той час выдаткуюцца на стварэнне “карцінкі”.
  • Someone
    28.05.2026
    Саламон, я не прапаную замкнуцца на гэтай дзейнасці, але варта было б паспрабаваць гэта рабіць у першую чаргу, засяродзіцца на гэтым не кідаючы поўнасцю астатніх напрамкаў. Гэта створыць шырокую плятформу і рэальнае прадстаўніцтва. Мандат Ціханоўскай а тым больш, іншых структур, робіцца з кожным годам усё слабейшым і больш спрэчным. Без сувязі з масай беларусаў сэнс існавання прадстаўніцтва каторае прадстаўляе сабе саміх для беларусаў губляецца. Беларусы замежжа ўжо фактычна падзеленыя з тымі што ў РБ…дзяржаўнай мяжой. Уплыў дыяспары ў Беларусі ёсць але магчымасці вельмі абмежаваныя.
    Дзіўна што вы не разумееце як гэтыя адарваныя структуры становяцца ўсё зручнейшымі для замежнікаў. Грошай на падтрымку трэба меней, рэальнага ўплыву ноль таму можна праз гэты грашовы ціск круціць імі як хочаш, гэтыя структуры фактычна трапляюць у залежнасць ад заходніх донараў, каторым не зашкодзіць час ад часу патрэбная заява ад быццам бы беларусаў, нейкая падтрымка нашай дэмакратыі на паперы ігд, за адносна невялікі кошт. Прычым у першыя гады структуры былі больш уплывовымі на хвалі пратэстаў і высокіх лічбаў эміграцыі. Але яны губляюць уплыў калі на Захадзе бачаць што рэальнай сувязі з дыяспарай няма. А яны гэта бачаць. Што ні грошай сабраць, ні людзей на нешта падбіць ніхто сёння не зможа. Ціханоўская або Латушка скажа, а беларусы не тое што не паслухаюць, большасць нават не даведаецца. Таму фотачак будзе болей а рэальных зрухаў у інтарэсах беларусаў усё меней.
    Генералы без войска пераўтвараюцца ў вясельных генералаў.
  • Матка
    28.05.2026
    ...і цішыня)))
  • субъектыўнае меркаванне
    28.05.2026
    а як Статкевіч разглядае прыклад дэГоля. Ці чаму яго забываецца?)
  • субъектыўнае меркаванне
    28.05.2026
    ніхто не намагаецца забраць лаўры ў Статкевіча. Сэнс дзейнасі за мяжой - дабіцца правядзення выбараў у Беларусі. Свабодных, на якіх могуць пазмагацца за ўладу тыя, хто пажадае. Ніякім лідарам праявіць сябе дзейнасць дэмакратычных сілаў не перашкаджае. Тут, на мой погляд, Статкевіч паказаў сябе абмежаваным
  • ок
    28.05.2026
    субъектыўнае меркаванне, " Сэнс дзейнасі за мяжой - дабіцца правядзення выбараў у Беларусі" І як атрымліваецца, за больш як 5 гадоў? Калі выбары? А можа сэнс - гэта дапамога ВСУ і павелячэнне ваюючых у ВСУ баларусаў, якім вызваляць сваю радзіму? Лёс Беларусі вырашаецца не ў кабінетах чыноўнікаў ЕС, а на фронце Украіны з Расіяй.
  • Фанат Статкевича
    28.05.2026
    Отличная манипуляция - выбрать примеры которые подтверждают твою точку зрения и при помощи них что-то объяснить. А Николай Викторович не хочет вспомнить пример Франции во времена ВМВ? Была т.н. Франция, управляемая Виши, а был Де Голль, который извне боролся за Францию, полностью утратив страну, где потом, после войны, стал президентом. И как по мнению автора можно было бы назвать Де Голля? Он имел какую-то официальную должность или самоутверждённую? Представлял французскую диаспору?
    Или чьи интересы представлял Андерс? Уехавших поляков и польской диаспоры?
    Для сравнения, Николай Викторович может взять количество репрессированных и уехавших в Беларуси после 2020, посчитать в процентном отношении ко всему населению, и сравнить с репрессиями во всех остальных диктаторских режимах Европы за последние лет 100 и сделает, судя по всему, для себя открытие - более жестокие репрессий по отношению к своему собственному народу были только в СССР, никакие Ярузельские, ни чёрные полковники, ни даже Гитлер, не выгнали из страны и сгноили в тюрьмах такого же процента своего населения как московский ставленник АГЛ.

    Реальность такова, что остаться внутри страны и пытаться вести политическую деятельность и бороться за страну (лол, рассмешил) внутри самой Беларуси - невозможно. И как бы гордыня Статкевича не пыталась сказать обратное, но единственная причина почему он жив - давление извне, и так ненавистная женщинка Тихановская.

    Страна насквозь пронизана гэбэшно-совковой мразью, которая желает исчезновения Беларуси и её народа, которые готовы пытать и убивать беларусов, и у них есть оружие и все возможности это делать, "не до законов", я напоминаю. Предатели, готовые продать свою мать за похлёбку и смишнявки с ТНТ. Вчера они за шкирку выводили Статкевича из камера и кидали в ШИЗО, доведя его такими условиями до инсульта, а уже сегодня он предлагает с ними наравне играть в политику. Не знаю где рос Статкевич, но я рос в обществе выращенном на самом вкусном пломбире и мультфильмах о чебурашке, и поэтому знаю чего они боятся - силы, а не разговоров, наказания, а не диалогов.
  • Кока
    28.05.2026
    Фанат Статкевича, при чем тут Де Голль? Вы вообще хоть немного историю знаете? И Андерс тут при чем? Совершенно нерелевантные примеры. Статкевич вообще не про это пишет, кстати говоря. Он про псевдоструктуры, которые имеют ноль влияния на Беларусь.
  • ***
    28.05.2026
    Цалкам узгоднена са Статкевічам. Калі запахла турмой, усе кінуліся ратаваць сябе і пабеглі за мяжу, і гэта на карысць рэжыму ў краіне. Больш за тое, назіраецца абхаенне тых, хто застаўся ў краіне, кшталту ўсе яны лукашысты там засталіся, а гэта далёка не так. Спачатку вывелі людзей на вуліцы, а потым іх кінулі і выбудоўваюць нейкую апазыцыю за мяжой. Сорамна і балюча.
  • Жвір
    28.05.2026
    ***, вывелі людзей на вуліцы ? Зацуглялі й павялі ? Ці за ашыйнікі цягнулі ? Хто ж гэтыя гáды ? :)) Ну, вы аб людзях дужа кепскага меркаваньня... Няхай тут адзавецца хоць адзін, каго нехта вывеў на вуліцу, а не ён сам прыняў рашэньне йсьці...
    Гэтак і ў прапаганды, калі нейдзе пратэст, дык гэта калектыўны захад вывеў людзей на вуліцы. Людзі спалі, елі, тэлевізар глядзелі, і вось прыйшоў калектыўны захад, і павёў іх на вуліцу...

    [Зрэдагавана]
  • Эмигрант
    28.05.2026
    ***, «Спачатку яны вывелі людзей на вуліцы» – мы самі выйшлі на вуліцы. Гэта былі мы; нам не трэба было нікога іншага, каб гэта зрабіць!

    Мне не патрэбны Статкевіч і астатнія, каб ненавідзець Лукашэнку. У мяне ёсць свой розум, каб зразумець, што той, хто гаворыць ад майго імя, — гэта нелегітымны ашуканца і ўзурпатар з паскуднай кароўнай менталiсткай і манерамі вясковага КазлаНовы.
  • ***
    28.05.2026
    Эмигрант, І дзе вы зараз са сваім розумам? У Польшчы, кали лідары прафсаюзаў былі арыштаваны, «Салідарнасць» сышла ў падполле і працягвала барацьбу. Таму Польша зараз у ЕС. А беларусы збеглі натоўпам. З лідараў толткі Статкевіч у краіне. Таму зараз Белпрусь аккупавана па факту Расіяй.
  • ?
    28.05.2026
    ***, нешта Пазьняк не сышоў у падполле. Прэтэнзіі да яго будуць?
  • ***
    28.05.2026
    ?,Дык вы в Пазняка прыклад бярэце?

    Сумесна з кіраўніцтвам палка Каліноўскага Пазняк ініцыяваў стварэнне Рады бяспекі (Савета бяспекі) - структуры, закліканай абараняць нацыянальныя інтарэсы Беларусі і каардынаваць дзеянні дыяспар і добраахвотнікаў ва ўмовах вайны. Гэта адзіная структура, якая зможа аказаць уплыў на змену ўлады ў Беларусі, бо ў яе складзе ёсць узброеныя падраздзяленні. А вашы ўсе КС і Ціханоўская са сваім кабінетам - проста фікцыя ў плане на нешта ўплываць унутры краіны.
  • БЕРАСЦЬ
    28.05.2026
    Дык у Польшчы 80-х пасля кароткага інтэрнавання лідараў апазіцыі выпусцілі, яны жылі і свабодна працавалі. Узровень рэпрэсій у цяперашняй Беларусі нашмат вышэйшы. Людзі проста робяць тое, што рэальна рабіць.
  • Паважаныя людзі таксама могуць памыляцца
    28.05.2026
    ніхто не перашкаджае дзейнасці ніякіх лідараў. Працуйце. Чым больш магчымасцяў у беларусаў, тым лепей. Вельмі дзіўна адмаўляць уплыў дэмсілаў за мяжой, калі самога Статкевіча праз гэтую дзейнасць і вызвалілі.
  • Кока
    28.05.2026
    Згодны на 100 адсоткаў. Але нехта яшчэ даўно агучыў: “ня блытайце эміграцыю з апазіцыяй”. Апазіцыя можа дзйнічаць толькі ў краіне.
  • Жвір
    28.05.2026
    Кока, глупства. Людзі, аб'яднаныя мэтай, могуць эфектыўна дзейнічаць дзе заўгодна, дзе гэта рэальна магчыма.
  • Кока
    28.05.2026
    Жвір , расейская белая эміграцыя ня дзейнічала? Або курдская ці нават сучамная іранская ня дзейнічае? Ну і дзе глабальны вынік? Ен маецца толькі тады, калі дыяспара перастае быць такой (Фідэль Кастра пацьвердзіць). За 6 год нешта і спробаў эксеідыцыйнага корпусу няма.
  • Шклоуски конюх
    28.05.2026
    От Статкевича это очередной поток негатива без единого конкретного предложения. Вся эта грызня за статус "настоящего лидера" — пустое словоблудие. Давайте смотреть правде в глаза: освободить Беларусь от московской оккупации могут только два сценария. Либо фантастическое везение и историческая случайность, как в 1991 году, либо жесткое сопротивление, как сейчас в Украине. Всё! Ни зарубежные демсилы, ни сам Статкевич на роль лидеров такого сопротивления не тянут — они для этого слишком мягкотелые. Пока нет готовности к силовому сценарию, все эти споры не имеют никакого смысла.
  • Бывший политический заключённый
    28.05.2026
    Шклоуски конюх , стоило Статкевичу назвать вещи и явления своими именами - понеслось :))

    "Пока нет готовности к силовому сценарию, все эти споры не имеют никакого смысла." - её не было в идеальных условиях августа 20-го.
    Теперь ей и повадно неоткуда взяться. На уровне мечталок и известного ждунства.
  • Шклоуски конюх
    28.05.2026
    Бывший политический заключённый,



    ​Тихановская со своим офисом хотя бы что-то делает. В отличие от остальных «борцов», из миллиона уехавших не смогла даже пару раз постучать пальцем по экрану телефона в полной безопасности, чтобы проголосовать в ту же Раду (Координационный совет). Две тысячи голосов со всей Европы! Вот и всё ваше «освободительное движение», которому только и остается, что сидеть и критиковать.
  • Эмигрант
    28.05.2026
    Калі б я застаўся, пакаяўся і заплаціў штрафы, і працягваў жыць і плаціць падаткі рэжыму, або сеў у турму за адмову плаціць штрафы і пакаянне, і праводзіў час там, шыючы ўніформу для паліцыі — ці нанёс бы гэта ўдар рэжыму? Не. Я сышоў. Я плачу падаткі тут, у Польшчы. І шмат іх плачу. Мае падаткі не ідуць рэжыму, а выкарыстоўваюцца, сярод іншага, на фінансаванне зброі для Украіны. Я паважаю мужнасць Статкевіча, але не бачу ў гэтым ніякага практычнага сэнсу.
  • Улад
    28.05.2026
    Ну заставаўся паважаны Мікалай Віктаравіч у Беларусі у жніўні і ўвосень 2020. Сядзеў за кратамі. І ці шмат ад яго было карысці у гэтыя важныя часы?
  • Алесь
    28.05.2026
    Калі казаць спрошчана, то палітыка можа быць толькі публічнай. І спадар Статкевіч асабіста даказвае гэта тым, што піша допісы, а не стварае нейкі масавы падпольны рух. Бо яго пакуль што не стварае ніхто, а значыцца і Статкевіч таксама. І я ўпэўнены, што зараз лукашысты актыўна шукаюць шлях заткнуць Статкевічу рот, як раней яны павольна спынілі шпацыры з БЧБ-сцягам Ніны Багінскай. І сумняюся, што страціўшы за кратамі здароўе Статкевіч здолее працяглы час заўважна супраціўляцца.
    У адрозненні ад пуцінскага рэжыма, ва ўмовах якога Навальны перадаваў інфармацыю на волю ледзь не да моманту свайго забойства, рэжым Лукашэнкі пасля 2020 узяў курс на цалкам незаконны і бесчалавечы шлях ізаляцыі вядомых палітвязняў у рэжыме інкамунікада - гвалтоўнага знікнення, калі пра палітвязняў нічога невядома гадамі, ані дзе яны знаходзяцца, ані жывыя яны ўвогуле. Некаторыя з іх былі закатаванымі за кратамі, як Вітольд Ашурак і Алесь Пушкін. На валасок ад смерці ва ўмовах бесчалавечага утрымання апыналіся Марыя Калеснікава і асабіста спадар Статкевіч. У выніку ва ўмовах ізаляцыі ў лукашэнкаўскіх вязніцах ад палітыкаў фактычна не застаецца нічога, апроч памяці шматгодовай даўніны і нарастання разрыва паміж мінулай павесткай і хутка змяняючыйся рэчаіснасцю. І калі палітыкаў атрымліваецца выцягваць з-за кратаў, то выдатна бачна, наколькі цяжка ім вернуцца.
    Можна колькі заўгодна казаць пра тое, што сапраўдны палітык павінен заставацца ў краіне пры любых абставінах праз тое, што палітыка ў замежжы нібыта немагчымая. Сапраўды, магчымасці ўплываць на грамадства з-за мяжы ёсць моцна абмежаванымі. Але абмежаваныя - не адзначае скасаваныя, асабліва ў наш час інтэрнэта і падтрымкі беларускіх дэмсілаў дэмакратычнымі краінамі. У гэтых экстрэмальных умовах палітыкам патрабуецца нашмат большы талент і крэатыўнасць, каб трымаць Беларусь у павестцы і даносіць сваю думку на зямлю, разбураючы наратывы рэжыма і ягонай прапаганды. І далёка не ўсе здольныя вытрымаць падобнае выпрабаванне. Хтосці сыходзіць з палітыкі, хтосці адмаўляецца ад ідэі палітычных зменаў і пераходзіць у лагер праваабаронцаў, а хтосці абірае сумнеўны шлях змагання супраць сваіх.
    Але пакуль грамадства не пагаджаецца з рэжымам - попыт на альтэрнатыву застаецца, і палітыкі замежжа запаўняюць гэту нішу. Добра альбо кепска - тут прастора для дыскусій бясконцая. Але бясспрэчна тое, што гэта падтрымлівае людзей на зямлі і моцна нярвуе рэжым, прымушаючы яго рабіць памылкі і набліжаць свой канец.
  • не такі, як ёсць
    28.05.2026
    На 100% мае рацыю ў тым, што з замежжа для вызвалення Беларусі нічога не зробіш, што мы і бачым апошнія 5 гадоў. Усё будзе вырашаццв беларусамі ўнутры Беларусі
  • Праўда
    28.05.2026
    Якая з рускамірных дыяспара? Яны і ўдома-та беларусамі не былі.
  • ОМ
    28.05.2026
    Троху дзіўнавата, што прыводзячы гістарычныя прыклады, не ўзгадалі таварыша Леніна, які у 17-м хуценька смяніў кацялок на кепку. Так, ён скарыстаўся тымі абставінамі, што склаліся без удзелу эміграцыі - "сёння рана, заўтра позна" - але скарыстаўся! Магчыма, калі б Пазьняк у 20-м ачоліў у крытычны момант пратэст - сёньня і Статкевіч быў бы міністрам.
  • Праўда
    28.05.2026
    ОМ, ачоліў Губернскі клуб дзімакрацізацыі выходнага дня?

    Усё ж, цуды - рэч не серыйная.
  • ;kajej
    28.05.2026
    Типичная кгбшная разводка... В любой борьбе нужно понимать с каким соперником имеешь дело. Если Валенса имел дело с престарелой и немощной коммунистической элитой Польши, то он понимал, что может позволить себе посидеть в тюрьме несколько лет. И что ничего с ним не будет. А в нашей стране сидит сатана, для которого никаких границ нет вообще. Поэтому останешься в стране - или умрёшь как Гончар, или в дурку можно отправлять сразу после освобождения как Тихановского. Про невозможность управлять борьбой в стране из-за границы пусть Статкевич расскажет дедушке Ленину, который это весьма успешно делал сидя в Швейцарии. Просто нужно управлять, а наши псевдо-политики, не хотят ничем управлять - хотят получать гранты и всё. В этом, а не в нахождении их зарубежом причина их непопулярности. Нужно план предлагать, а не конференции устраивать.
  • Жлобінскі бабёр
    28.05.2026
    Гарантую, што калі б Мікола Статкевіч быў у эміграцыі, ён казаў бы роўна адваротнае: "будзь-якое змаганне за Беларусь мажлівае толькі ў замежжы".

    А так чалавеку проста не хочацца сыходзіць з палітычнай арэны і таму ён гаворыць такія рэчы, нават нягледзячы на тое што яны супярэчаць здароваму сэнсу.
  • н
    28.05.2026
    і каб беларусы былі прадстаўленыя ў перамовах аб сканчэнні вайны ва Украіне, а не лукашысты
    ----
    ??? Якія перамовы? Не будзе ніякіх перамоў. Будзе або распад Украіны і перамога Расіі, або распад Расіі і перамога Украіны.
  • Ну
    28.05.2026
    Упершыню не пагаджуся з паважаным спадаром Міколай. Які сэнс у Ціханоўскай да Лутушке за кратамі? Нават тое, каб што шчэ робіцца, цалкам спыніцца. Зусім неабавязкова ўсім ісці па шляху Мандэлы. Занадта шмат часу той шлях заняў.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць