«Уважаемый Сарган Кемелевич». Пуцін зноў перакруціў імя прэзідэнта Казахстана
На відэа з сустрэчы ў Астане чутно, як ён па-старэчы шамкае.

Уладзімір Пуцін і Касым-Жамарт Такаеў. Фота: Alexander Kazakov/Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Падчас візіту ў Казахстан Уладзімір Пуцін зноў няправільна вымавіў імя прэзідэнта краіны Касым-Жамарта Такаева. У сваім звароце ён назваў яго «Сарганам Кемелевічам».
Гэта не першы выпадак, калі Пуцін свядома ці незнарок блытае імя ці імя па бацьку Такаева на публіцы. Раней ён ужо дапускаў падобныя агаворкі, называючы прэзідэнта Казахстана рознымі варыяцыямі імя. Сярод іх: «Кемел Жамартавіч», «Касым Жамартавіч Кемелевіч», «Кемель Жамартавіч».
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары