Свет44

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін

Сухапутная дарога ў Крым цяпер цалкам прастрэльваецца ўкраінскімі дронамі, таму падвозіць паліва з кожным днём цяжэй.

Севастопаль. Фота: wikimedia.org

На запраўках Севастопаля няма бензіну марак АІ-92 і АІ-95. Гэта прызнаў губернатар горада Міхаіл Разважаеў. «Захоўваюцца лагістычныя складанасці, прычыны якіх вядомыя», — напісаў ён, не ўдакладніўшы, што мае на ўвазе.

Паводле яго слоў, улады робяць «усё магчымае», каб нармалізаваць сітуацыю ў найкарацейшыя тэрміны, а пытанні паставак паліва ў Крым кантралююць расійскія Мінэнерга і Мінтранс.

Дызельнае паліва пакуль ёсць, але не на ўсіх станцыях. 

Праблемы з палівам у Севастопалі цягнуцца не першы тыдзень. Яшчэ 22 мая ўлады горада ўвялі ліміт на продаж — не больш за 20 літраў бензіну або дызеля ў адны рукі, каб пазбегнуць ажыятажу і чэргаў на запраўках.

Фармулёўку пра «лагістычныя складанасці, прычыны якіх вядомыя» Развожаеў выкарыстоўвае наўмысна расплывіста — не называючы прама ўдары па расійскай паліўнай інфраструктуры. Між тым украінскія сілы наносілі ўдары па Феадасійскай нафтабазе і па паромнай лагістыцы ў Керчы, а так званы сухапутны калідор у Крым праз акупаваныя тэрыторыі поўдня Украіны трапіў пад агнявы кантроль. Праз Крымскі мост цыстэрны з палівам з меркаванняў бяспекі не пускаюць, таму дастаўка залежыць ад паромаў і надвор'я.

Каментары4

  • Слава ЗСУ!
    29.05.2026
    Ахаха, ў краіны-бензакалонкі праблемы з бензінам. Во да чаго пуцін давёй бензакалонку пад назвай рф.

    А ўкраінцы малайцы, гэта лепшыя санкцыі супраць агрэсара. Варта біць болей і часцей па ўсёй рф, каб кожны дзень там палыхалі заводы, нпз ды свовішчы.
  • Мае інвестыцыі ў Украінскія Дроны працуюць
    29.05.2026
    Юзік, "камяні з неба " як i казалі. Мае інвестыцыі ў Украінскія Дроны працуюць 👍
  • Ну хоть где-то люди без проклятых ДВС поживут
    29.05.2026
    Хоть немного

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць7

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа87

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць7

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць