Грамадства88

Адпраўлены ў адстаўку намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук

Ён займаў пасаду з 2008 года і быў адным з архітэктараў масавых рэпрэсій.

Аляксей Стук

Адстаўка Стука наўрад ці звязаная з нейкім незадавальненнем ягонай працай. Мяркуючы па тым, што ў Генеральнай пракуратуры зладзілі ўрачысты сход з нагоды ягонага сыходу з адпаведнымі ўшанаваннямі, ён проста ідзе на пенсію па ўзросце. 18 мая Аляксею Стуку споўнілася 67 гадоў.

Стук атрымаў юрыдычную адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які скончыў у 1981 годзе па спецыяльнасці «правазнаўства».

Сваю прафесійную дзейнасць у органах пракуратуры ён пачаў яшчэ ў 1980 годзе, працаваў следчым і старшым следчым у пракуратуры Партызанскага раёна, а пазней — у пракуратуры горада Мінска.

З 1987 па 1989 год ён быў намеснікам пракурора Маскоўскага раёна Мінска. Потым працаваў у рэспубліканскай пракуратуры, дзе займаўся наглядам за разглядам крымінальных спраў у судах. У 1990‑я гады займаў пасады намесніка пракурора Савецкага раёна Мінска, а затым — пракурора Ленінскага раёна, дзе працаваў да 2007 года.

Пасля гэтага кароткі час займаў пасаду намесніка пракурора горада Мінска, а ўжо ў чэрвені 2008 года быў прызначаны намеснікам Генеральнага пракурора краіны. На гэтай пасадзе быў непасрэдна датычны да палітычна матываваных рэпрэсій. І менавіта ён прадстаўляў абвінавачванне ў судзе па справе аб тэракце ў мінскім метро.

З 2023 года ён уваходзіў у склад так званай «камісіі па вяртанні», займаючы пасаду намесніка старшыні.

У 2020 годзе ў дачыненні да Стука былі ўведзеныя еўрапейскія санкцыі.

Каментары8

  • Алесь
    29.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Алкаш
    29.05.2026
    Какая говорящая фамилия.
  • hello
    29.05.2026
    Хаха! , чакай. Яго яшчэ на гадоў 5-10 у банк прыстрояць

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паказала свае матуліны будні99

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць