Спорт22

Серэна Уільямс вяртаецца ў вялікі тэніс і згуляе на турніры ў Лондане

Легендарная амерыканская тэнісістка, 44‑гадовая Серэна Уільямс вернецца ў вялікі тэніс і выступіць у чэрвені ў парным разрадзе на прэстыжным турніры WTA 500 у лонданскім Queen’s Club. Пра гэта абвясцілі арганізатары турніру, піша ВВС.

Серэна Уільямс. Фота: Фота AP / Dita Alangkara

«23‑разовая пераможца турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе Серэна Уільямс абвясціла сёння пра сваё вяртанне ў прафесійны тэніс; яе дэбют адбудзецца гэтым летам на турніры HSBC Championships в Лондане», — гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.

Уільямс не з’яўлялася на корце з моманту паразы ў трэцім раўндзе US Open у 2022 годзе.

Турнір пачнецца 8 чэрвеня. Арганізатары далі Уільямс уайлд-кард. Мяркуецца, што яна згуляе ў пары з 19‑гадовай канадскай тэнісісткай Вікторыяй Мбока.

«Queen’s Club падаецца ідэальным месцам для пачатку гэтага новага раздзелу. Травяное пакрыццё падарыла мне адны з самых значных момантаў у маёй кар’еры, і я рада вярнуцца да спаборніцтваў на адной з самых знакавых пляцовак гэтага віду спорту», — цытуюць арганізатары саму Уільямс.

Чуткі пра вяртанне Серэны пачалі цыркуляваць яшчэ летась, калі яе імя з’явілася ў спісе гульцоў, якія зарэгістраваліся на допінг-кантроль.

У панядзелак яна апублікавала ў сацсетках відэа, на якім яна ідзе на корт, з подпісам: «Напэўна, усе ўжо чулі навіну».

За 27 гадоў выступленняў Серэна Уільямс перамагла на 23 турнірах Вялікага шлема, і гэта — рэкорд Адкрытай эры ў тэнісе, якая пачалася ў 1968 годзе. Да гэтага 24 перамогі атрымала аўстралійка Маргарэт Корт.

Акрамя адзіночных тытулаў, Серэна разам з сястрой Вінус выйграла 14 турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе. Акрамя таго, сёстры ў пары тройчы перамагалі на Алімпійскіх гульнях, а ў Лондане ў 2012 годзе Серэна дадала да гэтай калекцыі і золата ў адзіночным разрадзе.

Праз тры тыдні пасля турніру ў лонданскім Queen’s Club пачнецца Уімблдон. Каб згуляць і на гэтым турніры, калі яна гэтага захоча, Серэне зноў спатрэбіцца уайлд-кард, але, цалкам магчыма, арганізатары Уімблдона будуць рады зноў убачыць суперзорку на сваіх кортах.

Трохразовы пераможца Уімблдона Джон Макінрой сказаў, што гэта, на яго думку, было б лагічным наступным крокам.

«Калі Серэна Уільямс, найвялікшая тэнісістка ўсіх часоў, вяртаецца, то яна вяртаецца не для таго, каб проста пагуляць — яна хоча зноў выйграць турнір-мэйджар, — сказаў Макінрой. — Ніякіх іншых прычын для яе вяртання ў тэніс я выказаць не магу».

Каментары2

  • Жвір
    01.06.2026
    Посьпехаў ! Будзем сачыць.
  • Filipp
    01.06.2026
    Яна крутая!

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх19

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць