Свет55

«ЛНР» следам за Крымам увяла ліміт на продаж бензіну

Расійскія акупацыйныя ўлады так званай «Луганскай народнай рэспублікі» ў аўторак увялі ліміт на продаж паліва прыватным асобам. Цяпер у адны рукі адпускаюць не больш за 20 літраў на суткі. Раней аналагічныя абмежаванні пачалі дзейнічаць у анексаваным Крыме.

Пры гэтым увядзенне лімітаў акупацыйныя ўлады тлумачыць не ўдарамі ўкраінскіх беспілотнікаў па нафтабазах і НПЗ, а «павелічэннем попыту».

«З улікам тых запасаў, якія ёсць сёння ў Луганскай Народнай Рэспубліцы, а таксама ўлічваючы рост попыту з боку насельніцтва за мінулыя некалькі дзён, існуе рызыка ўзнікнення дэфіцыту. Прынята рашэнне аб абмежаванні продажу бензіну марак АІ-95, АІ-92 і ДТ — не больш за 20 л. Забарона таксама распаўсюджваецца на прадажу бензіну ў тару», — цытуюць расійскія агенцтвы заяву мясцовага міністра паліва і энергетыкі.

У той жа час эксперты звязваюць паліўны крызіс на акупаваных тэрыторыях з актывізацыяй Сіл абароны Украіны.

Крызіс выкліканы паветранай блакадай украінцамі трасы Р-280 «Наваросія» (Растоў-на-Доне — Сімферопаль), якая стала асноўным маршрутам паставак пасля абмежавання руху праз Крымскі мост і Керчанскі праліў.

Украінскія вайскоўцы ў межах праграмы масава атакуюць транспарт забеспячэння з дапамогай дронаў. Аналітыкі пацвярджаюць сотні выпадкаў знішчэння грузавікоў у тыле, што паралізавала расійскую лагістыку і пакінула паўвыспу без паліва.

Каментары5

  • развал рф
    02.06.2026
    Гэты флэшмоб - #можам-паўтарыць пераход на талоны - павінны пераняць усе рэгіёны рф.
  • інвестыцыі ва ўкраінскія дроны спрацавалі !
    03.06.2026
    Сымон, мае інвестыцыі ва ўкраінскія дроны спрацавалі !!! Жыве ВКЛ!
  • a.hto.tam.idze
    03.06.2026
    Забыліся дадаць у канцы. Абмежаванні па просьбах працоўных.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць