Свет22

Міністр транспарту Літвы: Ціску з боку ЗША адносна транзіту беларускага калію няма

Міністр транспарту Літвы Юрас Тамінскас заявіў, што сам не адчувае ніякага ціску з боку ЗША наконт аднаўлення транзіту беларускіх калійных угнаенняў праз літоўскую тэрыторыю. Паводле яго слоў, ён не атрымліваў ні афіцыйных лістоў, ні званкоў, ні іншых зваротаў па гэтым пытанні, піша Delfi.lt.

Юрас Тамінскас. Фота: sumin.lrv.lt

Заява літоўскага міністра прагучала на фоне паведамленняў замежных СМІ пра тое, што амерыканскія чыноўнікі нібыта прапаноўвалі Літве, Польшчы і Украіне разгледзець магчымасць зняцця абмежаванняў на транзіт беларускіх угнаенняў.

Юрас Тамінскас адзначыў, што абмяркоўваць аднаўленне транзіту цяпер няма сэнсу, паколькі санкцыі Еўрапейскага Саюза працягваюць дзейнічаць і застаюцца ў сіле як мінімум да лютага наступнага года. На яго думку, размовы на гэтую тэму пакуль носяць выключна тэарэтычны характар.

Раней міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс казаў пра павышаную цікавасць з боку ЗША да пытання паставак беларускіх угнаенняў. У сваю чаргу прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заяўляў, што літоўскі бок абменьваецца меркаваннямі з амерыканскімі партнёрамі адносна адносін з Беларуссю, але не адчувае ціску ў пытанні аднаўлення транзіту.

Цікавасць да тэмы транзіту беларускага калію ўзнікла пасля таго, як у сакавіку адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адмяніла частку фінансавых абмежаванняў у дачыненні да кампаніі «Беларуськалій». У выніку некаторыя амерыканскія кампаніі пачалі вывучаць магчымасці закупкі і транспартавання беларускай прадукцыі.

Каментары2

  • Indrid Cold
    04.06.2026
    Бо ўсім на гэты калій па барабану. Транзіт патрэбен толькі Луке і пракарытнікаў каб кантрабанду і наркотыкі ў ЕС вазіць
  • Stary Litwin
    05.06.2026
    А яшчэ калій патрэбен і ўсялякім беларускім дэмакратычным журналістам, каментатарам, так званым экспертам і палітыкам, якія ўжо другі год штодня паўтараюць, што калій прыбудзе ў Каліпеду праз Літву калі не заўтра, то паслязаўтра, а ў горшым выпадку — праз тыдзень.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць