Каханне і сэкс4646

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Цім Суладзэ ўзрушыў сацсеткі гісторыяй сваіх заляцанняў да аднакурсніцы, маладзейшай за яго на 25 гадоў, і яе неадназначнай рэакцыі.

Цім Суладзэ. Фота з яго фэйсбука

Беларускі трубач, які цяпер вучыцца ў Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра, падзяліўся ў Threads рамантычнай гісторыяй са свайго студэнцкага жыцця — і папрасіў каментатараў растлумачыць яму, што адбываецца.

Калі казаць коратка, 47‑гадоваму музыку спадабалася 22‑гадовая дзяўчына (яна таксама вучыцца ў музычнай акадэміі): «Некалькі разоў гралі разам, я запрасіў яе павячэраць, зрабіў два падарункі, на дзень нараджэння і на Раство. Ад другога запрашэння павячэраць адмовілася».

Праз некаторы час Цім напісаў дзяўчыне шчыра, што яна яму падабаецца. Тая адказала доўгім тэкстам, сэнс якога можна звесці да фразы: «Ты класны, дзякуй за ўсё, але не».

Цім прыняў адмову і паспрабаваў забыць дзяўчыну. Але ж адзначае: тая глядзіць усе яго сторыс, часам ставіць лайкі на допісы.

А нядаўна музыка раптам сустрэўся з маці гэтай дзяўчыны. Жанчына прызналася, што сама адгаварыла дачку ад другой вячэры — маўляў, каб мужчына не падумаў, што дзяўчына «талерачніца».

Цім адказаў, што ніколі так не думаў, а дзяўчына яму сапраўды спадабалася з першага позірку. Маці ўдакладніла, ці не знайшоў музыка іншае каханне, і інтрыгоўна дадала, што, можа, яе дачка «яшчэ даспее».

Цяпер Цім не можа зразумець, што гэта ўсё значыць. Допіс стаў вірусным і за суткі набраў больш за 800 каментароў.

Самы папулярны камент набраў ажно 2500 лайкаў: «Тлумачальная брыгада патрэбна мне. Як можна ў 47 гадоў глядзець на 22‑гадовае дзіця як на сэксуальны аб'ект? Гэта ж дачка ваша!».

Меркаванне «У дзяўчыны пачуццяў не ўзнікла, што нядзіўна, улічваючы такую розніцу ў гадах. Маман спрабуе «ўладкаваць» дачку ў добрыя рукі і трымае вас на запас» падтрымала 1600 чалавек. Цім жа з гэтым сцвярджэннем спрачаецца: ён лічыць, што такая розніца нармальная для людзей абодвух палоў.

Нехта прапаноўваў мужчыну звярнуць увагу на маці дзяўчыны (той 59 гадоў) — бо падобна, што музыка зацікавіў менавіта яе. Але ў гэтым выпадку Цім катэгарычны: кажа, такі раман немагчымы. Дарэчы, яго былая жонка была на дзевяць гадоў маладзейшая за Ціма.

Пры гэтым Цім абяцае ў каментах, што са свайго боку не будзе рабіць нічога, каб прыцягнуць увагу дзяўчыны. Вось калі яна сама зробіць нейкія крокі, тады мужчына падумае.

У працяг абмеркавання Суладзэ апублікаваў некалькі прыкладаў пар, якія яго натхняюць. Сярод іх сусветна вядомы 63‑гадовы джазавы трубач, кампазітар Уінтан Марсаліс і яго 38‑гадовая жонка Нікола Бенедэці (яна скрыпачка, лаўрэатка прэміі «Грэмі»). Два гады таму ў пары, дзе розніца 25 гадоў, нарадзілася дачка. Дарэчы, пазнаёміліся Уінтан і Нікола, калі ёй было ўсяго 17 гадоў — але спачатку проста сябравалі.

Яшчэ адзін прыклад для Суладзэ — 72‑гадовы расійскі музыка Андрэй Макарэвіч і 42‑гадовая журналістка Эйнат Кляйн. Чацвёртая жонка артыста нарадзіла ад яго дзіця, калі Макарэвічу было 68 гадоў.

Цім піша: «Розніца 30 гадоў. (…) Гісторыя Андрэя і Эйнат — гэта тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны. Менавіта такую пару я хачу стварыць і рана ці позна ствару».

Каментары46

  • Нефанатка
    06.06.2026
    Хорошо идут новости - про миллионера, который нашел жену на 41 год моложе, и про уличного музыканта с кучей долгов, который мечтает о том же😂😂😂
  • Filipp
    06.06.2026
    "Тлумачальная брыгада патрэбна мне. Як можна ў 47 гадоў глядзець на 22‑гадовае дзіця як на сэксуальны аб'ект? Гэта ж дачка ваша!»."©
    Толькі баба магла такое напісаць!)
  • Жнівеньскі каласок
    06.06.2026
    мяне больш насмяшылі нават не падкаты да зумершы, а планы жыць 120 гадоў. гэта моцна

Цяпер чытаюць

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?2

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы7

У Польшчы беларуска здымала грошы ў банкамаце, а яе раптам акружылі трое мужчын8

ЗША шукаюць патэнцыйнага новага лідара для Кубы накшталт Дэлсі Радрыгес

«Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га48

Іспанія ўводзіць памежны кантроль з Італіяй3

Украінскія дроны ўдарылі па Сызранскім НПЗ

Расія ўначы ўдарыла па Украіне1

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?2

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць