Грамадства1515

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай

Святлане Ісаёнак (Ананіч) прыйшлося нават кінуць сваё цёпленькае месцейка ў сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў, каб разам з мужам адправіцца ў Паднябесную.

Святлана і Андрэй Ананічы

Пра глабальныя перамены ў сваім жыцці нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч распавяла ў інстаграме. Яна апублікавала сторыз з самалёта і напісала: «Ранак новага жыцця пачаўся над аблокамі».

Дванаццаць гадоў Святлана Ісаёнак адпрацавала ў «СБ. Беларусь сегодня». Прапагандыстка калекцыянавала лісты ўладаў з падзякамі за сваю працу. Быў нават ліст ад Лукашэнкі «за актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі».

Але ж летась знайшла больш цёплае месца ў сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў, дзе адпрацавала год. Падводзячы вынікі сваёй працы, Святлана пахвалілася падзякай ад Ігара Сергеенкі.

Сваім падпісчыкам Святлана паведаміла, што яе жыццё зрабіла нечаканы кульбіт, таму бліжэйшыя некалькі гадоў яна з мужам Андрэем будзе жыць у Пекіне.

Андрэй Ананіч

Андрэй Ананіч працуе ў сферы закупак, продажу і лагістыкі. У яго працоўнай кніжцы была Нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя, а таксама кампаніі «Дылекс транспарт» і «Трайпл».

Каментары15

  • SGT
    05.06.2026
    Камунякі іх там навучаць
  • Вой-вой-вой
    05.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Дожились
    05.06.2026
    Уже турбопатриоты бегут из лукастана🤣🤣🤣

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць