Свет22

Чарнагорыя можа далучыцца да Еўрасаюза ўжо ў 2028 годзе

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што ўступленне ў Еўрапейскі Саюз Чарнагорыі ўжо ў 2028 годзе выглядае цалкам рэальным.

Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Падчас прэс-канферэнцыі ў чарнагорскім горадзе Ціваце пасля сустрэчы лідараў ЕС з калегамі з краін Заходніх Балкан, якія спадзяюцца далучыцца да Еўрасаюза ў найбліжэйшыя гады, Урсула фон дэр Ляен адзначыла, што краіны Заходніх Балкан і ЕС актыўна ўмацоўваюць супрацоўніцтва. Паводле яе слоў, гэта не проста абяцанне на будучыню, а важны стратэгічны кірунак развіцця.

Фон дэр Ляен падкрэсліла значэнне Плана росту ЕС, які адкрывае кампаніям рэгіёна доступ да часткі агульнага еўрапейскага рынку. Гэта павінна дапамагчы бізнэсу пашыраць дзейнасць і прыцягваць новыя інвестыцыі. Яна таксама згадала працу па адмене роўмінгу паміж краінамі рэгіёна і Еўрасаюзам.

Паводле яе слоў, працэс еўраінтэграцыі заснаваны на рэальных выніках і праведзеных рэформах. Яна высока ацаніла змены, якія адбываюцца ў Чарнагорыі, і назвала мэту далучэння краіны да ЕС у 2028 годзе дасягальнай.

Раней краіны Еўрапейскага Саюза ўжо дамовіліся пачаць падрыхтоўку да заключэння дагавора аб уступленні Чарнагорыі ў склад аб’яднання. Сама краіна таксама заяўляе пра намер стаць новым членам ЕС да 2028 года.

У сваю чаргу, федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц падчас гэтай самай сустрэчы падкрэсліў, што той факт, што ЕС ужо 13 гадоў не прымае новых членаў, сведчыць пра тое, што «з боку Еўрапейскага Саюза таксама былі недахопы».

«Еўрапейскі Саюз павінен прадэманстраваць, што ён здольны і гатовы да пашырэння, і мы хочам абмеркаваць гэта тут. Вядома, ёсць цэлы шэраг пытанняў, на якія мы павінны адказаць, і мы павінны адказаць на іх разам», — сказаў ён.

Каментары2

  • Бакланы
    06.06.2026
    Балканы такой бардак что Украина и Турция отдыхают просто .
  • Праўда
    06.06.2026
    А губернскія ванькі - ніколі.

    Не таму, што "да-каму-мы-там-нужны", а таму што такі выбар за іх зрабіла імперыя, якая іх акупуе. Якой мовай размаўляць, якое начальства мець, якім ладам жыць.

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць