Грамадства

Чарнагорыя ў 2026 годзе можа ўвесці візы для беларусаў

Чарнагорыя можа ўвесці візавы рэжым для грамадзян Беларусі і Расіі ўжо ў 2026 годзе. Пра гэта прадстаўнікі краіны распавялі на брыфінгу МЗС Чарнагорыі для кіраўнікоў і прадстаўнікоў дыпламатычных місій, піша партал рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі.

Чарнагорыя можа ўвесці візавы рэжым для грамадзян Беларусі і Расіі ўжо ў 2026 годзе. Пра гэта прадстаўнікі краіны распавялі на брыфінгу МЗС Чарнагорыі для кіраўнікоў і прадстаўнікоў дыпламатычных місій, піша партал Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі.

Тэмай сустрэчы сталі планы краіны аб паскоранай інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз. Чарнагорыя плануе завяршыць перамовы пра гэта да канца 2026 года, а ўступіць у ЕС — да 2028-га.

Са слоў прадстаўнікоў МЗС Чарнагорыі, у рамках гэтага працэсу краіна плануе сінхранізаваць сваю візавую палітыку з агульнаеўрапейскай ужо да канца 2026 года. Фактычна гэта азначае, што Чарнагорыя ўвядзе візавы рэжым для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у спіс бязвізавых для ЕС. Гэта ў тым ліку Беларусь і Расія.

Паведамляецца, што аператарам віз будзе кампанія VFS Global. Прадстаўнікі краіны ўжо вядуць перамовы з ёй аб адкрыцці візавых цэнтраў.

У пачатку лютага мы распавядалі, што пасольства Францыі ў нашай краіне змяніла працэдуру падачы заявак на атрыманне віз. А 10‑га чысла пісалі, што з 25 лютага Вялікабрытанія ўвядзе электронныя візы для замежнікаў.

Таксама заўважылі, што на старонцы пасольства Італіі ў Беларусі ў Instagram з'явілася паведамленне аб змене візавага цэнтра. З 1 ліпеня 2026 года запіс на візу будзе праходзіць у цэнтры аператара VF WorldWide.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць