Свет11

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ

У Кіеве 5 чэрвеня адбылася цяжкая дарожна-транспартная аварыя, у выніку якой загінулі чатыры чалавекі, яшчэ трое атрымалі траўмы. Кіроўца, які ляцеў на шалёнай хуткасці, страціў кантроль над машынай, выехаў на пешаходную зону і ўрэзаўся ў падземны пераход. Цяпер сталі вядомыя падрабязнасці пра яго.

Ахвярамі трагедыі сталі двое мужчын, жанчына і 12‑гадовы хлопчык. Яшчэ трое чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

49‑гадовы кіроўца быў заблакаваны ў моцна пашкоджаным аўтамабілі. Ратавальнікі вызвалілі яго з дапамогай спецыяльнага абсталявання і перадалі медыкам. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Паведамляецца, што мужчыну раней неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці. Акрамя таго, ён ужо быў удзельнікам чатырох дарожных аварый, дзве з якіх адбыліся сёлета.

Па факце здарэння распачалі крымінальную справу. Калі кіроўца выжыве і ягоная віна будзе даказаная, то яму можа пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

  • Понять и простить
    06.06.2026
    Да ничего ему не будет.Это вам не Совок и Рашка что бы людей сажать на такие сроки из пустяков! Он же не специально

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес57

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Іран зноў закрыў Армузскі праліў

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес57

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць