У пункце пропуску «Казловічы» фура наехала на 24‑гадовага супрацоўніка лагістычнай кампаніі
Раніцай 25 мая на тэрыторыі пункта мытнага пропуску «Казловічы» адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, паведамляе СК.

58‑гадовы кіроўца аўтацягніка — цягач Renault з паўпрычэпам — наехаў на 24‑гадовага спецыяліста лагістычнага прадпрыемства.
У выніку ДТЗ малады чалавек атрымаў цяжкія пашкоджанні і быў шпіталізаваны.
У адносінах да кіроўцы грузавіка завялі крымінальную справу па ч. 2 ст. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула з неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў).
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары