Свет66

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня

Кітай заявіў, што пачынае аперацыю па забеспячэнні марскога права ў водах на ўсход ад Тайваня.

Пекін абвясціў пра пачатак спецыяльнай аперацыі па забеспячэнні марскога права і кантролі над рухам суднаў у водах каля вострава Тайвань. Гэты крок стаў адказам на тое, што Японія і Філіпіны ў аднабаковым парадку абвясцілі пра пачатак перамоў аб дэлімітацыі марской мяжы ў гэтым рэгіёне. Кітай у перамовах не ўдзельнічае. 

Улады КНР назвалі такія дзеянні сур'ёзным парушэннем свайго тэрытарыяльнага суверэнітэту і марскіх правоў.

Як паведаміла Міністэрства транспарту Кітая, аперацыя накіравана на абарону нацыянальных інтарэсаў і бяспекі. 

Сітуацыя абвастраецца і палітычнымі заявамі суседзяў.

Прэзідэнт Філіпін Фердынанд Маркас-малодшы раней адзначыў, што яго краіна з-за геаграфічнай блізкасці можа ўмяшацца ў патэнцыйны канфлікт вакол Тайваня.

Прэм'ер-міністр Японіі Санаэ Такаіці дапусціла адпраўку войскаў у выпадку кітайскага ўварвання на востраў.

Вайсковая прысутнасць Кітая каля Тайваня апошнім часам расце. 

На гэтым фоне ў Вашынгтоне выказваюць сур'ёзную занепакоенасць. Паводле інфармацыі крыніц, дарадцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа лічаць, што Кітай можа адважыцца на поўнамаштабнае вайсковае ўварванне ў Тайвань на працягу найбліжэйшых 5 гадоў. Пры гэтым сам Дональд Трамп пасля сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам адклаў пытанне паставак зброі Тайбэю і публічна заявіў, што не падтрымлівае абвяшчэнне незалежнасці вострава.

Каментары6

  • par in parem non habet imperium
    07.06.2026
    Если одним можно, почему другим нельзя.
  • Синдбад
    07.06.2026
    На ўсход ад Тайваня, міляў на 100, сетка адмысловых раёнаў, па кожным зь іх пастаянна йдуць асобныя абвесткі пра пэўныя экзерсісы ваеннага характару. Цывільны флот збольшага пракладае шлях па-за межамі той "сеткі", пэўныя йдуць і ўнутры, бліжэй да берагоў, і цягам доўгага часу не было ніводнай скаргі, з боку судахадных кампаніяў, альбо нейкай дзяржавы, на парушэньні свабоды мараходства, ці марскога права. Зь якога бадуна Кітай вырашыў, што ўсё гэта там трэба кшталту бараніць ? Няхай ў водах належачых кантынентальнаму Кітаю навядзе парадак, бо там проста звалка іх прамысловага флоту, што крытычна ўскладняе там камерцыйнае мораплаваньне. Яны цяпер нават блакуюць велічэзныя раёны марскога транзіту, на абыход якіх даводзіцца страчваць часам да 10 гадзінаў, а ўлічваючы, што суткі фрахта дзе-нідзе сягаюць сёньня да 400 т.д., самі разумееце, чаго гэта каштуе,.. і гэта не кажучы пра бясьпеку мораплаваньня...
  • D
    07.06.2026
    We need a deal

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць