Грамадства55

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»

На Пскоўшчыне, дзе сям'я жыла раней, пра такія ўмовы можна было толькі марыць. Але і праверкі здзіўляюць. «У кожнага аднолькавыя кусты пад вокнамі».

Скрыншот: ютуб-канал «Рэдакцыя»

На ютуб-канале «Рэдакцыя» выйшаў выпуск пра расейцаў, якія пераехалі ў Беларусь. Адна з гераінь, Людміла, перабралася ў беларускую вёску.

Раней яна жыла ў Пскоўскай вобласці, два гады таму пераехала разам з мужам (у яго ўкраінскія карані) і двума дзецьмі.

Людміла расказвае, што на Пскоўшчыне яны жылі ў вялікай вёсцы — 200 участкаў, двухпавярховая школа, сельсавет, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клуб.

Але пачалася аптымізацыя, пабудавалі свінакомплекс. Святло толькі часам стала з'яўляцца, а не заўсёды.

«Калі пабудавалі свінакомплекс, вада стала серавадароднай, непрыдатнай для піцця наогул. Людзі купляюць у пяцілітроўках ваду, каб піць. Або 15 кіламетраў ехаць на крыніцу. Цэны ўзляцелі. Закрылі школу, не далі аўтобуса, каб вазіць дзяцей у вёску за 27 кіламетраў. (…)

Сельсавет закрылі, медпункт закрылі, бібліятэку закрылі», — апісвае ўмовы Людміла.

Пасля сям'я спрабавала жыць пад Піцерам. Муж працаваў у «Яндэксе» дастаўшчыком. Але як пасля пачатку поўнамаштабнай вайны сталі закрывацца розныя сеткавыя рэстараны фаст-фуду, то замоў стала вельмі мала, па словах Людмілы. Не хапала грошай здымаць жыллё.

І сям'я пераехала ў Беларусь — у вёску ў Аршанскім раёне.

Скрыншот: ютуб-канал «Рэдакцыя»

«Нам хацелася менавіта ў вёску. Тут пастаянна ёсць святло. Тут оптавалакно ідзе па вуліцы пад зямлёй. У мінулым годзе тут памянялі калонкі і трубы. Тут артэзіянская вада добрая.

Ну, бываюць ураганы. Пару разоў за два гады было, што не было святла. Тут выбачаюцца ўлады. Дарогу падсыпаюць. Трэба спецыяльны нумар набраць і паскардзіцца. Тады адразу прыязджаюць, усё рамантуюць. Тут вечарам ліхтароў больш, чым жыхароў», — здзіўляецца ўмовам жанчына.

Расказвае, што каля іх дома спыняецца аўталаўка, прыязджае тры разы на тыдзень.

«Там гародніна заўсёды ёсць. Свежае малако, хлеб. Акцыі».

Жанчыну здзіўляюць таксама розныя праверкі, якія сочаць, каб захоўваліся правілы бяспекі і ўсё было добраўпарадкавана. «Гэта стандарт Беларусі. Да гэтага трэба рыхтавацца тым, хто хоча пераехаць».

«Яны ходзяць да ўсіх. МНС прыязджае, правярае печку. За паўтара метра да печкі бліжэй нічога нельга паставіць. Інакш штраф. Правяраюць, каб газавая пліта была сучасная. Каб добры газавы балон у пэўным месцы можна было толькі паставіць. Не там, дзе захочаш. Электраплітка каб была. Або газ, дзе гатаваць. Тут нарматывы ўсюды.

У кожнага аднолькавыя кусты пад вокнамі. Такое адчуванне, што сказалі пасадзіць толькі тут».

Каментары5

  • Вывучаем Леніна
    07.06.2026
    Масковія - гэта Беларусь мінус оптавалакно, артэзіанская вада і электрыфікацыя сяла.
  • .
    08.06.2026
    Оптавалакно і водаправод далёка не ў кожнай беларускай вёсцы.
    Зарэчча Аршанскага раёна.

    Затое без крамы, аўталаўка 3 разы ў тыдзень. І школы таксама няма, бліжэйшая ў 6.3 кіламетрах па дарозе.

    У Расеі ў вёсках усё значна горш. Хаця б проста таму, што краіна вельмі вялікая. Зямлі набралі шмат, а навесці парадак жадання няма. Нават не абмяркоўваецца сярод палітыкаў і людзей.

    У відэа не падабалася назва на застаўцы "Переехать к батьке". Ясна, што ў краіне лукашызм, але яна не вызначаецца цалкам як "зямля бацькі" ці нешта падобнае. І ён не "бацька". Усё цягнуць свае братэрска-саюзныя штампы.
  • Русский
    08.06.2026
    Что меня удивило в Минске, это то, что во дворах вечером нет света. Выключают, где в 21, где в 22:00. На улице фонари горят, а во дворе нет. Даже в доме Чижа, где квартиры стоят дороже, чем автомобили Бентли в автосалоне на первом этаже, в 22 часа - хлоп и выключают 2-3 слабых прожектора над подъездами. И становится темно.
    У нас в России (не Москва) зимой фонари горят всю ночь. Летом, конечно, нет. Типа и так светло. Экономят. И на окраинах с освещением тоже плохо.
    Но Минск - это столица и в самом центре такая темень ночью. Европа понимаешь. Круглогодичная экономия. Иногда во вред себе.
    А эта россиянка из бог знает откуда приехала, если удивляется горящим фонарям.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну3

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Бачу, нешта шэрае ляціць. Атрымала асколак». Пацярпелыя дзеці з аўтобуса распавялі, што здарылася ў Бранскай вобласці6

Кіраўнік МЗС Украіны паабяцаў люстрана адказваць на ўсе крокі Польшчы: Наўроцкі атрымлівае апладысменты з Масквы31

Беларускі вядучы расказаў пра сваю б’юці-руціну ў 32 гады — гэта не толькі крэм для твару16

Украіна паразіла тры з пяці аўтамабільных паромаў на Керчанскай пераправе3

У чарзе на выезд з Крыма стаяць больш за 700 аўтамабіляў11

У ЗША ўзялі на працу робакопа. А праз год звольнілі, бо ён нічога не рабіў5

У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі9

Сабаленка: Не хачу вялікага вяселля, максімум 300 чалавек4

Украіна спрабуе вярнуць дзяцей, эвакуяваных у Італію пасля пачатку вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну3

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць