Мінчук Мікалай заўважыў дзіўна прыпаркаваны аўтамабіль недалёка ад гандлёвага цэнтра Palazzo. Фота незвычайнага здарэння аўтар выклаў у Threads, заўважыла выданне Blizko.by.

Аўтамабіль Volkswagen каршэрынгавай службы Anytime быў прыпаркаваны насупраць будынка па адрасе вуліца Ціміразева, 65. Машына літаральна загразла ў дарожным пакрыцці пярэднімі коламі, праз што яе задняя частка паднялася над зямлёй.


У каментарыях карыстальнікі жартавалі і выказвалі здагадкі:
«Гэта новае пакаранне за няправільную паркоўку».
«Там стаяць нельга, імгненная карма».
«Аўтамабіль у тэкстурах захрас, трэба перазагрузіць».
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары