Каментары да артыкула

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду

  • %
    15.06.2026
    Іран фактычна перамог. Але па іншаму быць і не магло. Для магчымай, але не цалкам верагоднай перамогі ЗША павінна была бы быць наземная аперацыя. Але амерыканцы да яе ніколі не былі нават і блізка гатовымі
  • Жвір
    15.06.2026
    %, ЗША не ставілі такіх мэтаў. А тых, што ставілі яны, падобна, дамагліся, ядзернай зброі ў Ірана ня будзе, падтрымкі Іранам тэрарыстычнай дзейнасьці ў рэгіёне, у тым ліку на моры, як мяркуецца, таксама ня будзе.
  • %
    15.06.2026
    Жвір , а з чаго такія высновы? З гэтага?
    — пастаяннае і неадкладнае спыненне баявых дзеянняў на ўсіх франтах, уключаючы Ліван, (Хесбалла і хусіты застаюцца)
    — ЗША абавязваюцца не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Ірана і паважаць яго суверэнітэт, (Іран якім быў, такім і застаецца, нічога не мяняючы)
    — ЗША абавязваюцца вывесці свае войскі з раёнаў вакол Ірана, (спыненьне хоць кольвек якога ціску на тэрарыстычныя арганізацыі падтрымліваемые Іранам)
    — правядзенне перамоў на працягу 60 дзён для дасягнення канчатковага пагаднення па ядзерных пытаннях, ( а што там будзе на тых перамовах - пытаньне)

    ну і г.д
  • ...
    15.06.2026
    Жвір , дамагліся толькі пертурбацый у Гармузе ды высокіх коштаў на нафту на пэўны час, каб эрэфія змагла падзарабіць
  • Жвір
    15.06.2026
    %, што да Хамасу й Хесбаллы, дык Іран ня зможа аказваць ім ранейшую падтрымку, хаця б ужо таму, што абедзьве яны больш ня ў стане выконваць ранейшыя, патрэбныя Ірану, функцыі, акром хіба ўплыву на мусульманскую частку насельніцтва Лівана праз Хезбаллу, а ў выпадку агрэсіі з боку тых арганізацый, дамова не замінае аднавіць дзеяньні ў адказ.
    Што да ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Ірана, дык такіх і не плянавалася. Зьмена рэжыму магла адбыцца, але апазыцыя ўнутры краіны была ўжо "зачышчана", а наземную аперацыю амэры не плянавалі.
    Вывад войска з рэгіёну, не азначае спыненьне ціску на Хамас і Хезбаллу, сітуацыя павяртаецца, як на момант 2023 года, але абедзьве арганізацыі ўжо незваротна страцілі свае ранейшыя пазіцыі. Амерыканскія ж ваенныя базы гэты пункт не закранае, а дадатковая ваенная прысутнасьць пасьля падпісаньня дамовы амэрам там і не патрабуецца. Гэтыя пункты патрэбны Ірану толькі каб захаваць твар.
    Канчатковае падпісаньне ядзернай угоды будзе такім, як трэба ЗША, бо гэты пункт як раз ткі закранае тыя мэты, якія ЗША ставілі, Іран ня будзе ўзбагачаць уран і адмовіцца ад плянаў стварыць я.з. Факт самога пагадненьня гэта пацьвярджае.
    Таксама Іран ужо адмовіўся прэтэндаваць на суверэнітэт над пратокай.
    Такім чынам, амэры дасягнулі сваіх мэтаў, а Іран - не, Іран страчвае свой ранейшы ўплыў у рэгіёне, захаваўшы самастойнасьць ва ўнутранай палітыцы, якая аднак таксама ня мае ранейшай выбудаванасьці. Дык хто пераможца ?
  • Жвір
    15.06.2026
    ..., ключавое слова ў вашым камэнтары: "на пэўны час". Пратока будзе зноў адчынена, а зьняцьце нафтавых санкцый з Ірана супакоіць рынак і напоўняць яго, што адматае кошт нафты назад.
  • ///
    15.06.2026
    ..., на піку крызісу, кошт паліва (дызель) сягнуў тут да 2,12 eur/л., а ўчора на запраўцы віселі лічбы 1, 64. Дакрызісны кошт быў 1,46. Што праўда, кошты на тавары й паслугі завісьлі на максімумах, якія ўрад некалі тлумачыў падвышэньнем коштаў на паліва. ))
  • Ёсік
    15.06.2026
    Лукашэнка зайшоўся, думае, чаго б утварыць такога, каб зьнялі санкцыі з калію, порт аддалі ў Клайпедзе, дазволілі паўсюль перасоўвацца, а самае галоўнае, што ўсю ўнутраннюю кухню пакінулі яму - катаваць, зьнішчаць беларусаў безпакаранна. Ірану пакінулі далейшыя зьдзекі над народам, сьмяротнае пакараньне ды іншыя разынкі кіраваньня краінай рэлігійнымі фанатыкамі.
  • Кашмар
    15.06.2026
    Ну, гэта фактычна капітуляцыя Трампа перад муламі (умовы пагаднення нашмат горшыя, чым тое, што было падпісана Абамам 10 год таму, але тым разам абышлося без вайны), але на нешта іншае спадзявацца было марна. Гэта, безумоўна, патрэбна было прадбачыць, але ў "геніяльнага" амерыканскага прэзідэнта прынцып - спачатку зраблю, потым падумаю.
  • Жвір
    15.06.2026
    Кашмар, не, тут як раз ткі Трамп дамогся мэтаў, і ў дадатак атрымаў значна больш прывабныя пазыцыі для працягу "выхаваньня" усяго рэгіёну П.З.
  • Янка
    15.06.2026
    Кашмар, няма там ужо ніякіх мул, якія б на нешта там уплывалі. Ёсць ацалелыя кіраўнікі КВІРа, якія прыкрыюцца легітымнасцю віртуальнага Хаменэі-малодшага, пра фізычна стан якога дакладна нічога не вядома.
  • Кашмар
    15.06.2026
    Янка, ну так абое рабое, што вайсковая хунта, што рэлігійныя цемрашалы. Галоўнае, што іранскі рэжым стал не менш рэпрэсіўным і не менш агрэсіўным, у адносінах да Iзраіля ў тым ліку.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць