Меркаванні1818

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была

Ці будзе адкрыты Армузскі праліў? Якая б ні была ўгода, нам толькі гэты пункт мае значэнне, піша Мікола Бугай.

Танкер у Армузскім праліве. Ілюстрацыйнае фота: Getty Images

Інфармацыя пра здзелку, якую маюць падпісаць 19 чэрвеня, пакуль вельмі агульная. Трамп кажа адно, Іран — іншае.

У Ізраілі пераважаюць незадаволенасць і горыч: ЗША выходзяць з вайны, не дабіўшы праціўніка.

Для беларусаў важна іншае: ці будзе адкрыты Армузскі праліў. Якая б ні была ўгода, нам толькі гэты пункт мае значэнне. З адкрыццём пратокі цэны на нафту пойдуць уніз, а разам з тым і напаўненне бюджэту Расіі.

Масква была на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за першыя 4 месяцы 2026‑га ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год. Напад ЗША на Іран часова ўратаваў Пуціна, бо цэны на нафту і газ рэзка выраслі.

З іх падзеннем вырастуць шанцы і на спыненне вайны ва Украіне. Дый фінансаваць сваіх марыянетак у Мінску Крамлю будзе цяжэй.

Калі падпісанне здзелкі не сарвецца, то 19 чэрвеня будзе падведзены прамежкавы вынік самой вайны.

З аднаго боку, Ізраіль і ЗША забілі кіраўніцтва Ірана. І гэта найбольшая гарантыя будучага раскладу: дамоклаў меч будзе вісець і над наступнымі кіраўнікамі. З другога боку, Вашынгтону не ўдалося дабіцца адкрыцця Армузскага праліва ваеннымі сродкамі, і на перамовы пайсці давялося.

Еўропа вытрымала скачок цэн на энерганосьбіты. Украіна выстаяла. Арабы будуць інвеставаць у запасныя шляхі экспарту вуглевадародаў у абыход Армуза. Альтэрнатыўныя крыніцы энергіі атрымалі новую дозу інвестыцый. Іран пабачыў, што Масква нічым яму дапамагчы не можа. ВПК усіх краін зоймецца пошукам новых і бюджэтных рашэнняў для збіцця балістычных ракет і шахедаў.

Але галоўнае для нашага рэгіёна: вайна. Вяртанне нізкіх цэн на нафту павялічыць шанцы на яе спыненне.

Каментары18

  • не такі, як ёсць
    15.06.2026
    Так, але чамусьці Мікола не піша, што для нас спыненне вайны ва Украіне гэта як значнае павышэнне цэн на нафту, а мо і нашмат горш. Пакуль маскалі ваюць, ёсць шанец на развал маскальскага каганата, чым даўжэй вайна, тым большы шанец. Такая вось людажэрская логіка
  • Лайдак
    15.06.2026
    Глупства. Расея заўсёды знойдзе грошы на вайну і на фінансаванне лукі, бо гэта жыццёва важна для яе існавання
  • Найперш не галасі!
    15.06.2026
    На словах Трамп мае безліч добрых здзелак, спыненых войнаў і перамог і наймагутнейшвх удараў, іранскі флот даўно на дне мора. Гэта тэарэтычнае.
    Практычнае: флот з дна марскога не дазваляе першай арміі свету кантраляваць маленькі лапік на глобусе.
    Прагноз : Армузская пратока будзе заблакаваная да пераабрання Трампа. Першым крокам заблакавалі венесуэльскую нафту, наступным крокам зрабілі непраходнай Армузскую пратоку.
    Магчымыя новыя разбурэнні і блакады нафтаносных рэгіёнаў. Напрыклад, на Блізкім Усходзе, у Мексіканскай затоцы і ў Паўночным моры, між Грынляндыяй і Нарвегіяй.
    Дэстабілізацыя ў гэтых рэгіёнах і ў Канадзе стала найпершым клопатам 80-ці гадовага нарцыса, неаднойчы ім артыкулявалася.

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць