Свет77

У Венгрыі змянілі Канстытуцыю, каб не дазволіць Орбану зноў стаць прэм'ер-міністрам

У Венгрыі парламент падтрымаў папраўку да Канстытуцыі, якая ўстанаўлівае максімальны дапушчальны тэрмін знаходжання на прэм’ерскай пасадзе і не дазволіць вярнуцца Віктару Орбану, піша «Еўрапейская праўда».

Віктар Орбан. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Венгерскі парламент 15 чэрвеня падтрымаў змяненні ў асноўны закон, якімі абмяжоўваюць магчымы тэрмін знаходжання на пасадзе прэм’ер-міністра васьмю гадамі — у тым ліку з перапынкамі.

Правіла будзе распаўсюджвацца на ўсіх асоб, якія займалі прэм’ерскую пасаду з 2 мая 1990 года — значыць, і на экс-прэм’ера Віктара Орбана, зачыняючы яму патэнцыйны шлях да вяртання пасля 16 гадоў улады.

У яго партыі «Фідэс» крытыкуюць папраўкі за «персанальную заангажаванасць» і «зваротную сілу» ды адзначаюць, што такіх правілаў няма ні ў адной з парламенцкіх дэмакратый у Еўропе.

Раней парламент Венгрыі прагаласаваў за скарачэнне заробкаў дэпутатаў на 40%.

У мінулыя выхадныя на з’ездзе «Фідэс» Орбана пераабралі старшынёй партыі.

Каментары7

  • для даведкі
    16.06.2026
    У Брытаніі прэм'еры па 20 з лішнім год сядзелі, Меркель і Коль - па 16. Абмежаванне тэрміну прэзідэнта, кажаце? За парламенцкую рэспубліку, кажаце?
  • Янка
    16.06.2026
    для даведкі, гэта хто ж у гісторыі Вялікай Брытаніі займаў прэм'ерскую пасаду па 20 з лішнім гадоў, нават з улікам паўторнага тэрміну? Маргарэт Тэтчэр была прэм'еркай на працягу 11 гадоў. Так, Гельмут Коль і Ангела Меркель сапраўды займалі пасаду бундэсканцлера вельмі працяглы час. Але варта памятаць, што у тыя часы было немагчымым уявіць сабе сур'езную партыю правадырскага тыпу, як і сам правадарызм ва ўстойлівай электральнай дэмакратыі. Таксама нармальнай з'явай былі кааліцыі з удзелам даволі розных палітычных сіл кшталту кааліцыі ХДС/ХСС з СвДП. Ніхто не наразаў выбарчыя акругі ў інтарэсах канкрэтнай палітычнай сілы, як гэта пачаў рабіць Орбан і падхапіў Трамп. Было немагчымым уявіць сабе сістэмную палітычную карупцыю ў дэмакратычных краінах ў інтарэсах іншай аўтарытарнай дзяржавы. Абуральным прыкладам правадырства стаў механізм праймэрыз у ЗША, які дазволіў Трампу выкідаць з палітыкі амаль любых супартыйцаў-кандыдатаў у кангрэсмены, якія дэманструюць не проста нейкае іншадумства, але проста недастатковую лаяльнасць да правадыра-папуліста з цэлым стосам карупцыйных абвінавачанняў, за якога на праймэрыз галасуе найбольш палітычна актыўнае ядро рэспубліканскай партыі.
    Праз гэта нават класічны парламентарызм патрабуе рэфармавання.
  • sanitar
    16.06.2026
    Антось, "законы", прынятыя пасля 22.11.1996 фармальна не маюць юрыдычнай сілы, таму можна будзе абысціся і без "зваротнай юрысдыкцыі" -- проста прызнаць што 30 гадоў дзейнічаў неправавы рэжым ва ўмовах узурпацыі ўлады. Бяскрыўдную фігню (тыпу ПДД і гаспаарчых рэгуляцый) можна сукупна зацвердзіць правамоцным парламентам (пасля яго абрання) -- без разгляду па сутнасці, прызнаць іх дзеянне de-facto. А вось тое што супярэчыць канстытуцыі 1994 году і міжнародным абавязальніцтвам -- крымінальны ды выбарчы кодэкс, самапісныя версіі "канстытуцыі" ў гэтую бяскрыўдную катэгорыю відавочна не трапляюць. Тым, хто чыніў злачынствы, трыццаць год прыкрываючыся неправамоцнымі "законамі", трэба было лепей думаць галавой. І рыхтавацца бараніць сябе паводле заканадаўства, што было на момант перавароту 1996, без незаконных "змяненняў і дапаўненняў".

Цяпер чытаюць

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне7

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры34

У гэтым італьянскім мястэчку жанчыны жывуць незвычайна доўга. Навукоўцы спрабуюць зразумець чаму2

У дзень закліку Трампа змяніць яго Зяленскі перагаварыў з кіраўнікамі чатырох еўрапейскіх дзяржаў3

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне7

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць