Свет3030

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны і кіраўнік разведкі зрэагаваў на пазбаўленне прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага Арла — найвышэйшай узнагароды краіны.

Фота з тэлеграм-канала Кірылы Буданава

«На жаль, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўчыніў недружалюбны акт у дачыненні да нашага народа, пазбавіўшы прэзідэнта Украіны раней уручанага яму ордэна Белага Арла. Безумоўна, гэта падарунак для маскоўскага агрэсара, які той абавязкова выкарыстае супраць абедзвюх нашых краін.

Нашы народы маюць даўнія ўзаемаадносіны і розныя старонкі гісторыі — як гераічныя, так і трагічныя. Аднак гэта павінна быць падставай для глыбокага асэнсавання, а не грубых палітычных спекуляцый. Украіна не ўказвае ніводнаму іншаму народу, як яму вывучаць сваю гісторыю. Таму і мы пакідаем за сабой справядлівае права на ўласную нацыянальную памяць і годнасць.

Перакананы, што гэты жэст прэзідэнта Польшчы не пра справядлівасць і іншае. Бо пра якую справядлівасць можа ісці гаворка, калі ордэна Белага Арла, напрыклад, дагэтуль не пазбаўлены італьянскі фашысцкі дыктатар і паплечнік Гітлера Беніта Мусаліні?», — напісаў Кірыл Буданаў у сваім тэлеграм-канале.

«Украіна, без сумневу, дасць ацэнку гэтай падзеі. Але, нягледзячы ні на што, мы і надалей будзем моцна стаяць на прынцыпах адкрытага партнёрства з усімі нашымі саюзнікамі. Аднак партнёрства раўнапраўнага, заснаванага на прынцыпах узаемапавагі. Украіна працягне змагацца ў авангардзе абароны ўсёй Еўропы, у тым ліку Польшчы, плацячы найдаражэйшую цану. Але, як і любы ўкраінец, я не магу заставацца ўбаку і проста назіраць за тым, як супраць нашых грамадзян беспадстаўна і штучна раскручваецца махавік нянавісці.

З улікам гэтага я адмаўляюся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай», якім мяне ўзнагародзіў летась прэзідэнт Польшчы.

Упэўнены, што ўкраінскае грамадства — і вайскоўцы, і цывільныя — адчуваюць такія ж эмоцыі і падтрымаюць гэты крок», — напісаў ён.

Фота з тэлеграм-канала Кірылы Буданава

Учора стала вядома, што Караль Наўроцкі пазбавіў Зяленскага найвышэйшай узнагароды Польшчы ордэна Белага Арла.

Прычынай стала рашэнне Зяленскага прысвоіць аднаму з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Украіны назву «імя Герояў УПА».

Зяленскі атрымаў ордэн у красавіку 2023 года з рук Анджэя Дуды. Тады гэты крок называлі сімвалам гістарычнага збліжэння двух народаў, а ўзнагароду прысудзілі за выбітныя заслугі ў паглыбленні адносін і супрацоўніцтва ў сферы бяспекі.».

У Польшчы, дзе балюча ставяцца да памяці пра Валынскую трагедыю Другой сусветнай вайны, гэта выклікала хвалю абурэння.

Пасля рашэння Наўроцкага кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што адмовіўся ад Камандорскага крыжа з зоркай Ордэна «За заслугі перад Польшчай» і паабяцаў у бліжэйшы час афіцыйна вярнуць узнагароду польскаму боку.

Каментары30

  • Слушны крок
    20.06.2026
    І правільна зрабіу́
  • @
    20.06.2026
    нау́роцкі Папуліст
  • Первый шаг к поражению
    20.06.2026
    Типично украинское поведение, всё как в советских анекдотах про не очень умного украинца (тут подошли бы другие слова). В истории Украины достаточно славных героев, но нужно было выбрать тех, чьи руки в крови.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць