Грамадства1313

Апейкін расказаў, што было ў апошніх смс, якія Котаў адправіў жонцы з яхты ў Турцыі

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці запэўнівае, што Котаў уваходзіць у 1% людзей, «што валодаюць самым небяспечным навыкам — уменнем мысліць стратэгічна і выбудоўваць устойлівыя доўгатэрміновыя працэсы». Але павёўся на разводку — «чалавек, якому Анатоль давяраў, запрасіў яго на яхту пад выглядам перамоў».

Анатоль Котаў і Аляксандр Апейкін. Фота: фэйсбук Апейкіна

Спартыўны функцыянер Аляксандр Апейкін выказаўся з нагоды расследавання пра знікненне свайго сябра Анатоля Котава.

Ён перакананы ў тым, што Котаў як асоба ўяўляў экзістэнцыйную пагрозу лукашэнкаўскай сістэме.

«99% усяго палітычнага мейнстрыму для сённяшняй беларускай улады ніякай рэальнай пагрозы не ўяўляюць. І нават наадварот — з'яўляюцца добрым кантрастам для дэманстрацыі сваіх кіраўніцкіх пераваг. … Я магу назваць толькі некалькі людзей, якіх я аднёс бы да астатняга 1%. Гэта людзі, што валодаюць самым небяспечным навыкам — уменнем мысліць стратэгічна і выбудоўваць устойлівыя доўгатэрміновыя працэсы. Гэта значыць, гэта людзі з глыбокімі сістэмнымі ведамі і надзвычай высокімі арганізацыйнымі здольнасцямі. У любым грамадстве гэта штучны тавар. На сённяшні дзень амаль усе людзі, якія сапраўды могуць нешта супрацьпаставіць беларускай сістэме, знаходзяцца ў самой сістэме. На знешнім контуры — толькі адзінкі, і вы іх, хутчэй за ўсё, не ведаеце.

Дык вось Анатоль Котаў — гэта адзін з такіх людзей. … Тое, што яго інтэлектуальнага патэнцыялу хапіла б, каб перайграць сістэму, — гэта факт», — разважае Апейкін.

Тым не менш Апейкін прызнае, што нягледзячы на ўсё вышэй пералічанае Котаў дазволіў зацягнуць сябе ў пастку.

«Чалавек, якому Анатоль давяраў, запрасіў яго на яхту пад выглядам перамоў. Вечарам 21 жніўня Анатоль зайшоў на яхту ў порце Трабзон. Неўзабаве зразумеў, што гэта пастка, паспеў напісаць некалькі смс жонцы, якія выглядалі як развітанне. Потым быў збіты і перададзены расійскім спецслужбам у моры ў раёне Абхазіі. Далейшы лёс невядомы», — піша Апейкін.

Чытайце таксама: Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары13

  • Axe
    23.06.2026
    Мысьліў настолькі стратэгічна, што трапіў у пастку чэкістаў.
  • Axe
    23.06.2026
    Я правільна разумею, што фактычна Апейкін і жонка Котава ўвадзілі весь гэты час людзей у зман? Пра нейкія СМС ні слова не было дасюль, яны казалі, што проста нічога ня ведаюць.
  • Пошел на корм рыбам
    23.06.2026
    Никому после 2020 года нельзя доверять, а этот простофиля решил, что его бывшие соратники и друзья хотят для него доброе дело сделать. Жадность фраера сгубила. Вывод: никакой он не стратег, а просто "лошарик". И в отличие от супер-агентки Мельниковой ничего не мог дельного сделать.

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць