Свет2222

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet

Сцэнароў можа быць некалькі. Адзін з іх — з удзелам беларускіх салдат.

Навучанне расійскіх салдат групоўкі «Дняпро», чэрвень 2026 года. Ілюстрацыйнае фота: Мінабароны Расіі

ЗША папярэдзілі Польшчу, што Расія плануе супраць яе ўзброеную правакацыю. Мэтай расійскай правакацыі можа быць эскалацыя напружанасці і прымус заходніх саюзнікаў да прыпынення дапамогі Украіне. Яна можа быць здзейснена на працягу некалькіх месяцаў, паведамілі крыніцы, блізкія да прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага, сцвярджае калумніст польскага выдання Onet Вітальд Юраш.

Сцэнарыі правакацый могуць уключаць атаку дронаў на аб’екты крытычнай інфраструктуры, такія як электрастанцыі, або сімуляцыю паветраных удараў, што вымусіць Польшчу актываваць свае сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Адна з крыніц у польскай разведцы адзначыла, што пры самым экстрэмальным сцэнарыі можа адбыцца гібрыдная атака ў прымежным рэгіёне ці ўзброенае ўварванне з удзелам расійскіх або беларускіх салдат.

Расія магла б прадставіць гэта як выпадковы заход на польскую тэрыторыю з-за збою GPS або як сумнеўную выратавальную місію па эвакуацыі верталёта, які атрымаў няспраўнасць.

У такой сітуацыі Расія будзе разлічваць на тое, што замест адкрыцця агню па расійскіх ці беларускіх салдатах, ЗША прымусяць Польшчу весці перамовы з Расіяй ці Беларуссю, а не адказваць сілай.

Спыненне заходняй падтрымкі Украіны магло б нават стаць галоўным патрабаваннем Расіі на такіх перамовах у абмен на вывад войскаў з Польшчы.

Наземная атака з боку Расіі можа быць арганізавана альбо з Калінінграда альбо з Беларусі.

Прадстаўнік кіраўніцтва міністэрства абароны Польшчы пацвердзіў Onet магчымасць расійскай правакацыі, але адзначыў, што Польшча ўжо правяла вучэнні, накіраваныя на тое, каб папярэдзіць Маскву аб сакрушальным адказе NATO.

Крыніцы Onet падкрэслілі, што любая расійская правакацыя не будзе нагадваць класічную або канвенцыйную вайну, і што Масква яшчэ не прыняла канчатковага рашэння наконт яе правядзення.

Каментары22

  • %
    03.07.2026
    Добрыя рускія ужо такую вайнушку апісвалі яшчэ напрыканцы зімы, пачатку вясны. Толькі там яны казалі пра Эстонію, ну альбо Латвію. Праўда беларускае войска яны туды не прыпісвалі. Але мэты былі роўна такімі самымі
  • не такі, як ёсць
    03.07.2026
    Цікава ці хопіць мазгоў у гэтых так званых ‘’беларускіх’’ салдат, ці там усё зусім сумна
  • Австрияк
    03.07.2026
    Не удивлюсь - они же идиоты, у них все время не верные решения. В Украину уже сунулись, теперь вместо Латвии или Эстонии они сунутся в 38 млн Польшу :)

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі45

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ11

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі45

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць