Свет

Расійскі гросмайстар Уладзімір Крамнік атрымаў год дыскваліфікацыі — з-за абвінавачванняў у чыцінгу памерлага гросмайстара Нарадзіцкага

Акрамя таго, яму прызначылі дадатковую санкцыю — 12 месяцаў неаплатнай працы на карысць шахматнай супольнасці.

Уладзімір Крамнік, фота Hermann J. Knippertz / AP

Камісія ФІДЭ (Сусветнай федэрацыі шахмат) па этыцы і дысцыпліне вынесла рашэнне ў дысцыплінарнай справе ў дачыненні да былога чэмпіёна свету Уладзіміра Крамніка.

Разгляд справы быў распачаты пасля скаргаў, пададзеных Праўленнем ФІДЭ і Камісіяй па сумленнай гульні. Яны датычыліся працяглай серыі публічных заяў і паведамленняў у сацыяльных сетках, зробленых гросмайстрам Уладзімірам Крамнікам у дачыненні да гросмайстра Давіда Навары, нябожчыка гросмайстра Даніэля Нарадзіцкага, а таксама іншых шахматыстаў.

Пасля ўсебаковага вывучэння доказаў і пазіцый усіх бакоў EDC прызнала Крамніка вінаватым у шэрагу парушэнняў Кодэкса этыкі і Дысцыплінарнага кодэкса ФІДЭ.

«Улічыўшы як абцяжарваючыя, так і змякчальныя акалічнасці, EDC прызначыла Крамніку пакаранне ў выглядзе двухгадовай забароны на ўдзел ва ўсіх шахматных спаборніцтвах пад эгідай ФІДЭ і выкананне любых афіцыйных функцый у шахматах. Апошнія 12 месяцаў гэтага тэрміну прыпыненыя на выпрабавальны перыяд працягласцю тры гады. Гэта азначае, што фактычна Крамнік будзе адхілены ад удзелу на адзін год, калі на працягу выпрабавальнага тэрміну не дапусціць новых парушэнняў», — гаворыцца ў заяве ФІДЭ

Акрамя таго, Камісія прызначыла яму дадатковую санкцыю — 12 месяцаў неаплатнай працы на карысць шахматнай супольнасці.

Папулярызатар шахмат з ЗША Даніэль Нарадзіцкі раптоўна памёр у кастрычніку мінулага года ва ўзросце 29 гадоў.

Крамнік на працягу года абвінавачваў Нарадзіцкага ў несумленнай гульні. Ён дэманстраваў відэазапісы анлайн-гульняў Нарадзіцкага, сцвярджаючы, што той падглядваў на іншы экран, на якім хады разлічвала камп’ютарная праграма.

Нарадзіцкі рашуча адкідаў гэтыя абвінавачанні. 29‑гадовага шахматыста і папулярнага стрымера таксама ніколі не абвінавачвалі ў несумленнай гульні іншыя гульцы.

Напярэдадні смерці Нарадзіцкі прызнаўся, што цяжка перажывае гэтыя абвінавачанні.

Даніэля знайшлі непрытомным у яго доме 19 кастрычніка, за дзень да таго, як пра яго смерць абвясцілі публічна.

Нарадзіцкі паходзіў з сям’і яўрэйскіх імігрантаў з СССР. Яго бацька, Уладзімір, пераехаў у ЗША з Украіны, а маці Алена — з Азербайджана.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць