Грамадства1414

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Некалькі гадоў таму Марына Слуцкая перастала трэніраваць зборную, каб больш часу быць з мужам, Аляксеем Кузьмічом.

Аляксей Кузьміч

Адбылася трагедыя ў Кітаі, дзе працаваў Аляксей Кузьміч — у мужчыны здарыўся інфаркт падчас загрузкі.

Кузьмічу было ўсяго 35 гадоў, ён любіў ганяць на матацыкле і быў фанатам рыбалкі.

У кастрычніку 2022 года мужчына сустрэў сваё каханне — Марыну Слуцкую, самую тытулаваную беларускую дзюдаістку ў гісторыі. Яна 8‑разовая чэмпіёнка Беларусі, чэмпіёнка Еўропы, пераможца II Еўрапейскіх гульняў, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Аляксей Кузьміч і Марына Слуцкая. Фота з яе інстаграма

У 2021 годзе Марына скончыла спартыўную кар’еру і стала трэнеркай нацыянальнай зборнай. Але ў 2023 годзе вырашыла пайсці і адтуль, каб удзяляць больш часу мужу.

Сваё рашэнне Марына ў інтэрв'ю тлумачыла так: «Мой муж — дальнабойшчык, ён ездзіць на дастаткова доўгія рэйсы: у Казахстан, Кітай, Еўропу… Здаралася, што Лёшы не было два з паловай месяцы, апошні раз ён планаваў паездку на тры тыдні, а вярнуўся праз паўтара месяца. Добра, калі нашы графікі супадалі: муж у службовым падарожжы, я на сустрэчах ці спаборніцтвах. Аднак часта здаралася інакш: ён вяртаецца, а я з'язджаю на наступны дзень. Такая неадпаведнасць выклікала стрэс, і відавочна трэба было з гэтым нешта рабіць».

Таму яны разам вырашылі, што Аляксей будзе ездзіць у рэйсы і зарабляць, а Марына зоймецца домам і стане трэніраваць дзяцей у клубе дзюдо, дзе яна была адной з кіраўніц.

Аляксей Кузьміч і Марына Слуцкая. Фота з яе інстаграма

Марына падкрэслівала: алімпійскі медаль (які яна не атрымала) не меў для яе столькі значэння, колькі магчымасць мець сям’ю: «Я моцная жанчына, якая ўвойдзе ў палаючую хату і спыніць каня, але я вельмі хацела, каб дома сустракаў каханы чалавек, адчуваць яго падтрымку і моцнае плячо. І я яго сустрэла. Не паверыце: на сайце знаёмстваў. Праз год згулялі вяселле».

У 2024 годзе, каб лепш разумець каханага, Марына нават паехала з ім у чарговы рэйс — і месяц правяла разам з мужам у кабіне фуры.

«Па дарозе я карміла мужа з лыжачкі, дапамагала яму ў прычэпе, чакала яго на пагрузачнай рампе, трохі капрызіла, крыўдзілася, але з кожным днём кахала яго ўсё больш і больш… Так, мы пару разоў сварыліся, некаторы час крыўдзіліся, эмацыянальна мірыліся, дзяліліся ўспамінамі і эмоцыямі, жаданнямі і марамі, пілі каву на запраўцы, сустракалі разам усходы і захады сонца», — пісала потым Марына ў інстаграме.

Казала, што пасля той вандроўкі стала яшчэ больш ганарыцца мужам і цаніць яго.

Летась у пары нарадзіўся сын, якога назвалі Макарам.

Каментары14

  • +
    04.07.2026
    + тяжелые, выматывающие условия труда
  • м-да
    04.07.2026
    в 35 выглядеть на 60... явный сигнал, что со здоровьем что-то не так
  • Ignis
    04.07.2026
    м-да, таксама звярнуу увагу, што знешне хлопец зусiм не адпавядае сваему узросту. Больш падобны да дзядькi 50-60 гадоу, але нiяк не на 35.

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні10

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства11

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць