Свет11

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye

НАТА заменіць амерыканскія самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання Boeing E-3A Sentry (AWACS) на сучасныя шведскія Saab GlobalEye. Пра сумесную закупку да дзесяці новых самалётаў абвясціў генеральны сакратар альянсу Марк Рутэ падчас адкрыцця саміту НАТА ў Анкары, паведамляе турэцкае агенцтва Anadolu.

Самалёты Saab GlobalEye. Фота: saab.com

Паводле слоў кіраўніка альянсу, новыя самалёты ўзмоцняць магчымасці альянсу ў галіне паветранага назірання, выяўлення пагроз і кіравання войскамі.

Saab GlobalEye — гэта самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання, створаны шведскай кампаніяй Saab на базе бізнэс-джэта Bombardier Global 6000/6500. Ён абсталяваны шматфункцыянальнай радыёлакацыйнай станцыяй Erieye ER з актыўнай фазаванай антэннай рашоткай і прызначаны для выяўлення паветраных, марскіх і наземных цэляў, каардынацыі дзеянняў авіяцыі і перадачы інфармацыі іншым падраздзяленням у рэжыме рэальнага часу. Арыенціровачны кошт аднаго самалёта складае каля 300 мільёнаў даляраў.

Замена AWACS стала адной з галоўных ініцыятыў, прадстаўленых на форуме абароннай прамысловасці НАТА. Акрамя гэтага, альянс абвясціў пра сумесную закупку амерыканскіх беспілотнікаў MQ-4C Triton для марской разведкі, пашырэнне парку еўрапейскіх самалётаў-запраўшчыкаў Airbus A330 MRTT, а таксама запуск касмічнай ініцыятывы HALO, якая аб'яднае вайсковыя спадарожнікі краін НАТА ў адзіную сетку.

Таксама Марк Рутэ прадставіў праграму Drone Edge, у межах якой краіны альянсу плануюць інвеставаць больш за 40 мільярдаў даляраў у сродкі барацьбы з беспілотнікамі цягам наступных пяці гадоў. Да канца 2027 года НАТА разлічвае ў пяць разоў павялічыць колькасць аператараў дронаў і стварыць адзіную сістэму супрацьдзеяння беспілотным лятальным апаратам.

Акрамя таго, альянс запускае ініцыятыву NATO Engine, якая прадугледжвае стварэнне сеткі абаронных прадпрыемстваў ва ўсіх 32 краінах — членах НАТА для павелічэння вытворчасці ўзбраенняў. Па словах Рутэ, ніводная дзяржава не здольная самастойна задаволіць усё большы попыт на абаронную прадукцыю.

Каментары1

  • 1
    07.07.2026
    Американского производителя меняют на европейского.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць