Свет22

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе

Найбольшую зацікаўленасць у гэтым праяўляюць саюзнікі па НАТА, якія знаходзяцца бліжэй за ўсё да межаў Расіі.

Фота: Jesus Olarte/Anadolu via Getty Images

ЗША абмяркоўваюць магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў дадатковых еўрапейскіх краінах альянсу. Як паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы, гэты крок закліканы пераканаць саюзнікаў, што скарачэнне звычайнай ваеннай падтрымкі з боку ЗША не аслабіць гарантый іх бяспекі.

Паводле слоў трох суразмоўцаў выдання, Вашынгтон гатовы выйсці за межы шасці краін (гэта зараз — Бельгія, Германія, Італія, Нідэрланды, Турцыя і Вялікабрытанія), дзе цяпер размешчаны самалёты, здольныя несці ядзерную зброю.

Канфідэнцыйныя перамовы на гэты конт пачаліся на фоне асцярог у Еўропе, што Дональд Трамп можа вывесці частку амерыканскіх войскаў і крытычна важных узбраенняў з кантынента.

Калі перамовы завершацца паспяхова для ЗША, яшчэ больш краін змогуць прыняць на сваёй тэрыторыі амерыканскія самалёты двайнога прызначэння (DCA — Dual-Capable Aircraft), здольныя наносіць ядзерныя ўдары. Такім чынам ЗША імкнуцца прадэманстраваць надзейнасць свайго «ядзернага парасона», адначасова заахвочваючы еўрапейскіх саюзнікаў браць на сябе большую частку выдаткаў на традыцыйную абарону.

Найбольшую цікавасць да пашырэння праграмы праяўляе ўсходні фланг НАТА, а менавіта краіны, што мяжуюць з Расіяй.

Каментары2

  • Indrid Cold
    02.06.2026
    Трэба каб ядзерная зброя была ў Польшчы. Французская і Амерыканская.
  • 33
    02.06.2026
    Indrid Cold, Трэба каб ядерная зброя была знищана у свеце. Каб яе не засталося нідзе.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць