Грамадства33

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»

Ніне Гнядзько прысудзілі хатнюю хімію.

Ніна Гнядзько. Фота з яе старонкі ў «Аднакласніках»

Ніне Гнядзько 70 гадоў. Яна мінчанка. Раней займалася прадпрымальніцтвам, цяпер на пенсіі.

Яе асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле часткі 1 артыкула 130 («распальванне варожасці») і часткі 1 артыкула 368 («абраза Лукашэнкі») Крымінальнага кодэкса.

Дэталі справы застаюцца невядомымі, але звычайна па такіх артыкулах беларусаў судзяць за выказванні і каментары палітычнага характару ў інтэрнэце. Ніне прысудзілі хатнюю хімію.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны 9594 людзей, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Ну-ну
    13.07.2026
    Дзякую спадару Коўлу за чарговы акт аддаленьня ад расеі, да спыненьня рэпрэсіяў! І, вядома, дзякую за эвангельскую экумэнічную праўду на Чыжоўка-Арэне!
  • Вінаваты рэжым
    13.07.2026
    Ну-ну, твая прэзідэнтка кажа: "ва ўсім вінаваты рэжым, вінаваты Лукашэнка", а ў цябе чамусьці вінаваты... Коўл.
  • .
    13.07.2026
    Што дрэннага ў тым, што ён зрабіў? Вызваленні - добра.
    Іх недастаткова, бо хапаюць новых і рэпрэсіі не прыпыняюцца.
    Але "зрабіў недастаткова" не ёсць слушная прэтэнзія да канкрэтнага перамоўшчыка. Мог не рабіць, і таго б не было.

    Пры гэтым ён жа не кажа, як сектанты, пра добрага лукашэначку, якога трэба адцягваць ад Расеі, пра Беларусь, якая ўжо іншая і т.п.
    Трохі прытамілі гэтыя ўзаемныя прэтэнзіі паміж маргінальнымі групоўкамі, ў якіх губляюцца глузды. У адных лідар з фэйсбука нібыта кіруе вызваленнямі, ў другіх бруд на перамоўшчыка.

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць