Грамадства2121

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»

Аксану Вальвачову, якая больш за 30 гадоў жыве ў Беларусі, асудзілі паводле двух крымінальных артыкулаў. Цяпер жанчына за кратамі. Ёй пагражала да 12 гадоў калоніі.

Аксана Вальвачова. Скрыншот з відэа ГУБАЗіК

Аксана Вальвачова нарадзілася ва ўкраінскай Вінніцы, але жыве ў Беларусі больш за 30 гадоў. Цяпер ёй 57 гадоў.

З пачатку 2019 года жанчына была зарэгістраваная як індывідуальная прадпрымальніца, а яе асноўным відам дзейнасці быў рознічны гандаль каўбаснымі вырабамі і вяндлінай у спецыялізаваных крамах Мінска. Цяпер яе бізнэс знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

Аксана мае актыўную грамадзянскую пазіцыю і шмат камунікавала ў палітычных тэлеграм-чатах, асабліва пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе. З адкрытых даных вынікае, што сілавікі пераследавалі яе менавіта за каментары ў сеціве. Першы раз мінчанку затрымлівалі яшчэ ў студзені 2024 года менавіта за каментары.

Сябе Вальвачова называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска». Жанчына расказвала, што павесіла сцяг Украіны на сваім прылаўку пасля пачатку вайны, аж пакуль начальства не змусіла яго зняць.

Аксану Вальвачову асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Яе прызналі вінаватай паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Цяпер жанчына ў калоніі. Прысуд невядомы, але ч. 3 арт. 361 прадугледжвае пакаранне ад 3 да 12 гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Ну-ну
    27.06.2026
    Гэта так лукашонка аддаляецца ад расеі. Трэба больш візытаў саентоляга, трэба больш расьпіцьцяў водаўкі з лукой, трэба больш малітваў на Чыжоўка-Арэне.
  • Шклоуски конюх
    27.06.2026
    а эту 57-летнюю женщину мы на какие именно санкции обменяем? Или на сколько тонн калия мы её оценим? Вы же любите торговаться с людоедом. Пока вы строите схемы, как бы прогнуться, снять ограничения и вытащить пару медийных лиц, режим каждый день перемалывает простых людей: студентов, пенсионеров и таких вот обычных женщин, чтобы бесперебойно пополнять свой «обменный фонд». Ваш торг калием не ломает систему, он просто показывает диктатуре, что захват заложников — это отличный и прибыльный бизнес.
  • Хмм
    27.06.2026
    Интересно, а в чем заключается гражданская позиция жить в оккупированном Минске, платить налоги кровавому соагрессору и не жить в вольной Виннице?

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку37

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку37

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць