Грамадства77

Сімвалам свята «Купалле» ў Александрыі стала Берагіня

Майстры з Магілёўскай вобласці прадставілі на свяце сваё бачанне міфалагічнага вобразу, піша БелТА.

Адна з лакацый фестывалю сёлета носіць назву «Пад покрывам купальскай Берагіні». Гэты міфалагічны вобраз увасабляе жаночы пачатак, абарону і магічную сілу прыроды. Ён сімвалізуе сувязь з воднай стыхіяй і зёлкамі, ахоўваючы людзей ад нячыстай сілы.

Берагіню атаясамліваюць з Данай — уладаркай вод, якую шанавалі як светлую і добрую багіню, што дорыць жыццё ўсяму жывому.

Кожны раён Магілёўскай вобласці сёння прадставіў свой касцюм Берагіні і аксесуары да яго. 

«На свяце заўсёды хочацца яшчэ больш здзіўляць гасцей, паказваць ім нашу культурную спадчыну, — расказаў загадчык філіяла «Раённы дом рамёстваў» Хоцімска Максім Мамчанка. — Сімвал «Купалля» — гэта Берагіня. І мы пастараліся паказаць усе нашы культурныя брэнды. Над стварэннем касцюма працавалі тры майстры. У аснове — ткацтва і вышыўка. Касцюм стваралі лёгкім, светлым. Бо, калі думалі пра тое, хто такая Берагіня, уяўлялася нешта лёгкае, паветранае. А яшчэ ў нас цудоўная мадэль — сапраўдны прыклад беларускай жанчыны. Касцюм прадстаўляе наша зямлячка, маці чатырох цудоўных дачок».

Каментары7

  • Ёсік
    11.07.2026
    Без расейца ў картузе не абышлося. Купальле не іхнае сьвята, навошта гэтае га.но бранскае валакчы сюды? Рассупрацоўніцтва ў поўным складзе на чале з грызловым, ці абышліся магілёўскім рускім домам?
  • зелёного побольше !
    11.07.2026
    И зелёного, зелёного с болотным побольше!, чтобы думать могли только о болоте и жизни в болоте !
  • Чужое не нашае
    11.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць