Прыватныя інвестыцыі ў стагнуючай эканоміцы падсанкцыйнай дыктатуры зніжаюцца, фондавага рынка няма, прывязаны да штучна моцнага расейскага рубля таксама моцны беларускі рубель і дэфіцыт працоўнай сілы робяць беларускія тавары неканкурэнтаздольнымі, а дэпазіты ў гэтых умовах растуць. Пытанне: куды ж тады беларускія банкі інвестуюць, каб сплочваць адсоткі ўкладчыкам? Адказ просты - альбо ў "надзейны" беларускі дзярждоўг (з якога ўтрымліваюцца стратныя дзяржпрадпрыемствы і фінасуецца дэфіцыт дзяржбюджэта), альбо праз высокія стаўкі крэдытуюць каламутныя расейскія фінансавыя структуры (бо хай публічна Лукашэнка эта забараняе, але як заўсёды для фірм умоўнага Шэймана альбо Дзімы Лукашэнкі знойдуцца выключэнні). Абодзьва варыянты у рэшце рэшт зяўляюцца фінансавай пірамідай, сваечасова саскочыць з якой ва ўмовах засакрэчанай альбо хлуслівай эканамічнай статыстыкі здолеюць толькі набліжанные да дыктатара прыкарытнікі. Таму пажадаю поспехаў усім інвестарам у дыктатуру.
Рублёвыя дэпазіты з пачатку года выраслі амаль на 18 працэнтаў