Эканоміка11

Рублёвыя дэпазіты з пачатку года выраслі амаль на 18 працэнтаў

На 1 ліпеня тэрміновыя рублёвыя дэпазіты грамадзян у Беларусі ацэньваліся на 17,9 млрд рублёў. За першае паўгоддзе іх сума павялічылася на 2,7 млрд рублёў, або на 17,9%. 

Дэпазіты фізічных асоб у рублях растуць ужо другі год. За чэрвень яны павялічыліся на 403,3 млн рублёў, або на 2,3%. Прыкладна такая ж карціна назіралася і месяцам раней (плюс 435,6 млн рублёў, або 2,6%), піша Office Life.

Дынаміка росту тэрміновых рублёвых укладаў грамадзян апярэджвае статыстыку мінулага года. Напрыклад, у першым паўгоддзі 2025 года іх прырост ацэньваўся на 1,9 млрд рублёў, або на 17,2%.

Доля рублёвых дэпазітаў ва ўсіх тэрміновых укладах фізічных асоб на 1 ліпеня 2026 года дасягнула 72,2% супраць 62,6% годам раней, адзначылі ў Нацбанку.

Каментары1

  • Алесь
    14.07.2026
    Прыватныя інвестыцыі ў стагнуючай эканоміцы падсанкцыйнай дыктатуры зніжаюцца, фондавага рынка няма, прывязаны да штучна моцнага расейскага рубля таксама моцны беларускі рубель і дэфіцыт працоўнай сілы робяць беларускія тавары неканкурэнтаздольнымі, а дэпазіты ў гэтых умовах растуць. Пытанне: куды ж тады беларускія банкі інвестуюць, каб сплочваць адсоткі ўкладчыкам? Адказ просты - альбо ў "надзейны" беларускі дзярждоўг (з якога ўтрымліваюцца стратныя дзяржпрадпрыемствы і фінасуецца дэфіцыт дзяржбюджэта), альбо праз высокія стаўкі крэдытуюць каламутныя расейскія фінансавыя структуры (бо хай публічна Лукашэнка эта забараняе, але як заўсёды для фірм умоўнага Шэймана альбо Дзімы Лукашэнкі знойдуцца выключэнні). Абодзьва варыянты у рэшце рэшт зяўляюцца фінансавай пірамідай, сваечасова саскочыць з якой ва ўмовах засакрэчанай альбо хлуслівай эканамічнай статыстыкі здолеюць толькі набліжанные да дыктатара прыкарытнікі. Таму пажадаю поспехаў усім інвестарам у дыктатуру.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць