Грамадства33

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку

Аляксандра Чаховіч апошнія гады працавала ў Мінску.

Аляксандра Чаховіч. Фота з яе сацсетак

Аляксандры Чаховіч 24 гады. Яна з Асіповічаў Магілёўскай вобласці. Апошнія гады дзяўчына жыла ў Мінску: з яе сацсетак вядома, што яна працавала медыкам і ўвосень 2025 года шукала здымны пакой.

У ліпені 2026 года Мінскі абласны суд вынес Аляксандры прысуд паводле часткі 1 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Ёй прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі арышты.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 9594 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. 

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Lex
    17.07.2026
    Пц какой то, "осудили за политику". Ваш бульбафюрер совсем с ума спятил, оказывается о политике можно думать только выжившему из ума деду
  • bosed
    17.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Chuck
    17.07.2026
    але яна ёсьць кабетай ! , а ня ,,24 гадовы медык ))
    яна медычка , лякарка , медработніца , альбо мастачка , міністарка

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як памёр Мікалай Казека

Сталі вядомыя падрабязнасці атакі дронаў на грузавікі на расійска-беларускай мяжы6

Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?1

«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік2

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

У Гродне кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп1

Здачу ЖК «Андрэеўскі» ў Мінску перанеслі на наступны год

Памёр славуты трэнер Мікалай Казека5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць