Грамадства5050

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Стала вядома, як сілавікі змаглі атрымаць доступ к боту «Беларускага Гаюна».

Па інфармацыі «Нашай Нівы», на мінулым тыдні ў Беларусі затрымалі дваіх актывістаў — хлопца і дзяўчыну. Па расказах знаёмых, яны працяглы час знаходзіліся ў вышуку, аднак з краіны не выязджалі. Апошнім часам пара хавалася пад Мінскам.

Тыдзень таму актывістка перастала выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома пра яе затрыманне.

Мяркуючы па ўсім, у яе мабільніку знайшлі старую запрашальную спасылку ў чат, куды перасылалі кантэнт з бота «Гаюна». Дзяўчына забылася выдаліць яе. Паколькі спасылка не была адкліканая, сілавікі змаглі атрымаць доступ да чата.

Тэлеграм-канал ГУБАЗіКа апублікаваў нібыта скрыншот перапіскі дзяўчыны з Антонам Матолькам. Аднак складана сказаць, наколькі яна сапраўдная.

Каментары50

  • Крэйзі
    05.02.2025
    То бок, цябе не засмучае сам факт збору даных у расейскім мэсэнджэры, які прывязвае ўсіх карыстальнікаў да нумароў тэлефонаў? :)
  • Gfd
    05.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • лапша
    05.02.2025
    очень мутное оправдание: какое-то активисты и сразу вдруг нарисовавшиеся их знакомые.
    Ну и понятно, что Мотолько за всех сидеть не поедет

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго75

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы абмяркоўваюць, што рабіць пасля блакіроўкі Spotify, і называюць альтэрнатывы16

Для навядзення ўдараў па Крымскім мосце Украіна выкарыстоўвала ізраільскі аналаг Starlink6

У Мінску з'явіцца новая шасціпалосная магістраль1

Зяленскі пра ахвяр Галадамору: Успамінаць балюча. Прабачыць немагчыма12

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі9

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе3

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа11

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго75

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць