Грамадства44

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Брыло арыштавалі яшчэ ў канцы 2023 года. Тады ж затрымалі і кіраўніка «Бабулінай крынкі» Генадзя Скітова.

Ігар Брыло — міністр сельскай гаспадаркі (2022-2023) і памочнік Лукашэнкі (2023). Фота: sb.by

Сталі вядомыя прысуды па знакамітай малочнай справе, якая пачалася ў лістападзе 2023‑га з арышту на той момант памочніка Лукашэнкі па Віцебскай вобласці Ігара Брыло. 

Тады затрымалі таксама амаль усё сямейства кіраўніка «Бабулінай крынкі» Генадзя Скітова, уключна з ім самім, а таксама менеджмент холдынга.

У чым вінавацілі фігурантаў справы? Скітавы пры спрыянні Брыло быццам бы разгарнулі на дзяржаўнай «Бабулінай крынцы» сістэму, пры якой штучна стваралася затаваранасць складоў, што дазваляла для іх разгрузкі адпускаць прадукцыю па ніжэйшай цане. Потым гэтае ў рэальнасці добрае малако і іншая прадукцыя па дэмпінгавых цэнах адгружалася на фірмы-пасярэднікі, якія прадавалі тавар у Расіі па рэальнай цане. А розніца, адпаведна, дзялілася паміж удзельнікамі схемы.

Брыло актыўна супрацоўнічаў са следствам, а Скітоў адмовіўся даваць паказанні. У сувязі з гэтым працэс расследавання моцна зацягнуўся. 

Чытайце таксама: «Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Суд пачаўся толькі ў верасні 2025‑га і скончыўся тры месяцы таму.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Ігар Брыло атрымаў 12 гадоў пазбаўлення волі — столькі і прасіў пракурор. Генадзю Скітову пашанцавала меней — яму далі 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Але мала хто з топ-чыноўнікаў цалкам дасіджвае свой тэрмін. У лукашэнкаўскай сістэме распаўсюджана практыка вызваляць іх датэрмінова і адпраўляць кіраваць гаспадаркамі.

Апроч цэнтральных фігурантаў, пад суд трапілі таксама:

— Віктар Скітаў, сын Генадзя Скітава, дырэктар філіяла «Мінскі» «Бабулінай крынкі».

— Арцём Зубель, першы намеснік дырэктара «Бабулінай крынкі», сын былога намесніка начальніка шчучынскай міліцыі.

— Галіна Ціцянкова, намесніца дырэктара «Бабулінай крынкі», пасля ўзначаліла гаспадарку «Новая Друць» у Бялыніцкім раёне.

— Аляксей Драніца, начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці «Бабулінай крынкі». 

— Дзяніс Ліннік, дырэктар філіяла «Асіповіцкі» «Бабулінай крынкі», былы начальнік Барысаўскага РУУСа.

— Сяргей Петражыцкі, дырэктар «Віцебскмясмалпрама».

— Уладзімір Сіруць, «галоўны сябар» Генадзя Скітава, кіраўнік шэрагу афіліяваных кампаній.

— Сяргей Качанаў, дырэктар віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты»

— «Нікалаевіч М. В». — поўны цёзка Міхаіла Валянцінавіча Нікалаевіча, былога намесніка старшыні праўлення «Тэхнабанка» і намесніка дырэктара салігорскага футбольнага «Шахцёра».

— Уладзімір Лісіцын, заснавальнік «БелАграГен Беларусь».

Яшчэ пра пяць чалавек дакладна невядома, чым яны займаліся на свабодзе: А. Чарняк, А. Яшчанка, Г. Кіракасян, А. Сабалькоў, А. Панкоў.

Фігуранты праходзілі па 12 артыкулах крымінальнага кодэксу: 

  • Артыкул 430 ч. 2 — атрыманне хабару, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 426 ч. 3 — перавышэнне ўлады пры цяжкіх наступствах, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 430 ч. 3 — атрыманне хабару, ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 209 ч. 1 — махлярства, штраф, грамадскія работы, арышт альбо абмежаванне волі да 3 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 3 гадоў;
  • артыкул 431 ч. 3 — дача хабару, ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 426 ч. 2 — перавышэнне ўлады, ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 424 ч. 2 — злоўжыванне ўладай, ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 431 ч. 1 — дача хабару, штраф, выпраўляльныя работы да 2 гадоў, арышт або абмежаванне волі да 2 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 5 гадоў;
  • артыкул 424 ч. 3 — злоўжыванне ўладай, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 210 ч. 4 — махлярства ў асабліва буйным памеры або арганізаванай групай, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй;
  • артыкул 432 ч. 2 — пасрэдніцтва ў хабары, арышт або абмежаванне волі да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 6 гадоў;
  • артыкул 210 ч. 3 — махлярства ў буйным памеры, ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары4

  • Янка
    15.07.2026
    Выйдзе не пазней за два гады. Без дапамогі Коўла
  • Оля
    15.07.2026
    Качанов из Витебска это родственник Качановой.
  • прозрачность Враг коррупции ВЕЗДЕ В МИРЕ
    15.07.2026
    нет прозрачности для всех - БУДУТ КРАСТЬ

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі2

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі2

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць